Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Заснаванне | 28 снежня 2011 |
Узнагарода за | найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове |
Краіна | Беларусь |
Месца | |
Першае ўзнагароджанне | 2012 |
Сайт | giedroyc.penbelarus.org (бел.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (адносна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў[1]. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай[1].
Першая прэмія (2012)
[правіць | правіць зыходнік]Намінаванне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі з Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётр Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 года журы Літаратурнай прэміі Гедройця вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 года[2]. 7 лютага 2012 года на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі.
Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 у Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акцёрамі. Пераможцам быў прызнаны Павел Касцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[3]. Пераможца атрымаў сертыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[4] і пуцёўку на востраў Готланд (Швецыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Вроцлаве і выданне кнігі ў Польшчы, у некамерцыйным выдавецтве «Калегіўм Еўропы Ўсходняй»[5]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменнік атрымаў запрашэнне ў польскі «горад сустрэч» — Вроцлаў[6].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Уладзіслаў Ахроменка | «Тэорыя змовы» | Мінск: Логвінаў | шорт-ліст |
Альгерд Бахарэвіч | «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» | Радыё Свабода, серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» | 2 месца |
Лявон Вольскі | «Міларусь» | Мінск: Мэдыял, серыя «Кнігарня Пісьменніка» | |
Віктар Карамазаў | «Мастак і парабкі» | Мінск: Мэдысонт | |
Павел Касцюкевіч | «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» | Мінск: Логвінаў | 1 месца |
Артур Клінаў | «Шалом: ваенны раман» | Мінск: Логвінаў (серыя «Кнігарня „Нашай Нівы“») | шорт-ліст |
Аляксандр Лукашук | «След матылька. Освальд у Менску» | Радыё Свабода (серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе») | шорт-ліст |
Ян Максімюк | «Словы ў голым полі» | Мінск: Логвінаў (серыя "Галерэя «Б») | |
Віктар Марціновіч | «Сцюдзёны вырай» | 34mag.net (электроннае выданне) | |
Ала Сямёнава | «У святой краіне выгнання» | Мінск: Кнігазбор (серыя «Кнігарня пісьменніка») | |
Андрэй Федарэнка | «Мяжа» | Мінск: Літаратура і Мастацтва (серыя «Лімаўскі фальварак») | 3 месца |
Макс Шчур | «Ліст, знойдзены на папялішчы» | Познань: Белы крумкач |
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Букмекеры мінскіх літаратурных салонаў прымалі найбольшыя стаўкі на Лукашукоў «След матылька» і клінаўскі «Шалом», але ў выніку гэтыя кнігі нават не трапілі ў тройку пераможцаў[5].
- Павел Касцюкевіч заявіў аб намеры перадаць частку прэміі сям’і віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, асуджанага нядаўна на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі. На ўтрыманні ў Каваленкі знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей[7].
Другая прэмія (2013)
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2012 года абвешчана аб правядзенні другой прэміі імя Гедройця за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У лістападзе 2012 года стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Павел Касцюкевіч — як мінулагодні лаўрэат прэміі, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый). 11 лютага 2013 года быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка ў канферэнц-залі Princess гатэля Crowne Plaza ў Мінску[8].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Балахонаў | «Зямля пад крыламі Фенікса» | шорт-ліст |
Альгерд Бахарэвіч | «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча» | 2 месца |
Алена Брава | «Рай даўно перанаселены» | |
Адам Глобус | «Сказы» | 3 месца |
Паліна Качаткова | «Матылі» | |
Уладзімір Някляеў | «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» | 1 месца |
Андрэй Пакроўскі | «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» | |
Алесь Пашкевіч | «Сімъ ПобѢдиши» | |
Людміла Рублеўская | «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» | шорт-ліст |
Юрый Станкевіч | «Шал» | шорт-ліст |
Уладзімір Сцяпан | «Адна капейка» | |
Андрэй Федарэнка | «Ланцуг» |
Трэцяя прэмія (2014)
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2014 года абвешчана аб правядзенні трэцяй прэміі імя Гедройця за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый).[9] 16 мая 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазіцый).[10] 2 чэрвеня 2014 года былі абвешчаныя пераможцы.[11]
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Уладзіслаў Ахроменка | «Музы і свінні» | |
Ігар Бабкоў | «Хвілінка» | 1 месца |
Алена Брава | «Дараванне. Прощение. Vergebung» | шорт-ліст |
Сяргей Вераціла | «Разбітае сэрца Вітаўта» | шорт-ліст |
Адам Глобус | «Казкі пра дарослых» | |
Сяргей Дубавец | «Errata» | |
Артур Клінаў | «Шклатара» | 2 месца |
Аляксандр Лукашук | «Зкімбы-зымбы» | |
Вінцэсь Мудроў | «Багун» | 3 месца |
Кацярына Ааро | «Сарочае радыё» | |
Людміла Рублеўская | «Ночы на Плябанскіх млынах» | шорт-ліст |
Наталка Харытанюк | «Смерць лесбіянкі» |
Чацвёртая прэмія (2015)
[правіць | правіць зыходнік]22 кастрычніка 2014 года быў абвешчаны склад журы чацвёртай прэміі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[12] 30 сакавіка 2015 года з’явіўся доўгі спіс прэміі.[13]
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Абламейка | «Настальгія» | |
Таццяна Барысік | «Жанчына і леапард» | 2 месца |
Альгерд Бахарэвіч | «Дзеці Аліндаркі» | 3 месца |
Антон Францішак Брыль | «Ян Ялмужна» | шорт-ліст |
Віталь Воранаў | «Шэптам» | |
Андрэй Гуцаў | «Кніга зданяў» | шорт-ліст |
Сяргей Дубавец | «Сіні карабель у блакітным моры плыве» | шорт-ліст |
Віктар Казько | «Час збіраць косці» | 1 месца |
Віктар Марціновіч | «Мова» | |
Пістончык | «Дэгенератыўны слоўнік» | |
Людміла Рублеўская | «Авантуры студыёзуса Вырвіча» | |
Юры Станкевіч | «Брамнік заўжды самотны» |
Пятая прэмія (2016)
[правіць | правіць зыходнік]18 лістапада 2015 быў абвешчаны пяты сезон прэміі.[14] У журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]6 чэрвеня 2016 быў абвешчаны лонг-ліст з 13 пазіцый.[15] 31 жніўня 2016 быў абвешчаны шорт-ліст, 12 кастрычніка — тройка пераможцаў.[16]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Андрэй Адамовіч | «Таўсьціла і лешч» | 3 месца |
Валянцін Акудовіч | «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» | шорт-ліст |
Сяргей Балахонаў | «Інфанта і аднарог» | |
Альгерд Бахарэвіч | «Белая муха, забойца мужчын» | 2 месца |
Аляксандр I. Бацкель | «Яблыневы маёнтак» | |
Адам Глобус | «Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы» | |
Зміцер Дзядзенка | «Гісторыі ў прыцемках» | |
Алесь Пашкевіч | «Рух» | шорт-ліст |
Марыя Роўда | «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» | |
Рома Свечнікаў | «Рома едзе. Кніга 2» | |
Таня Скарынкіна | «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» | шорт-ліст |
Кірыл Стаселька | «Дзіцячы маніфест» | |
Макс Шчур | «Завяршыць гештальт» | 1 месца |
Шостая прэмія (2017)
[правіць | правіць зыходнік]18 красавіка 2017 быў абвешчаны шосты сезон прэміі.[17] У журы ўвайшлі Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч і Ціхан Чарнякевіч.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]14 жніўня 2017 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[18] 20 верасня — шорт-ліст з сямі пазіцый,[19] а 31 кастрычніка — тройка пераможцаў.[20]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Астравец | «Саргасава мора» | |
Зміцер Бартосік | «Быў у пана верабейка гаварушчы» | 1 месца |
Валер Гапееў | «Ноч цмока» | шорт-ліст |
Адам Глобус | «Зваротная перспектыва» | 3 месца |
Андрусь Горват | «Радзіва „Прудок“. Дзённік» | шорт-ліст |
Андрэй Дзічэнка | «Сонечны чалавек» | |
Зінаіда Дудзюк | «Лаза» | |
Сяргей Календа | «Падарожжа на край ложка» | шорт-ліст |
Паліна Качаткова | «Гняздо-2» | |
Людміла Рублеўская | «Дагератып» | 2 месца |
Уладзімір Садоўскі | «1813» | |
Аляксей Талстоў | «Апоўначы на сіялімскім мосце» | шорт-ліст |
Сёмая прэмія (2018)
[правіць | правіць зыходнік]5 мая 2018 быў абвешчаны склад журы сёмага сезона: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская і Ціхан Чарнякевіч.[21]
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]23 жніўня 2018 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[22] 4 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый,[23] 11 кастрычніка — пераможцы.[24]
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Уладзімір Арлоў | «Танцы над горадам» | Мінск: Логвінаў | 1 месца |
Альгерд Бахарэвіч | «Сабакі Эўропы» | Мінск: Логвінаў | 2 месца |
Валер Гапееў | «Мая мілая ведзьма» | Мінск: Мастацкая літаратура | |
Адам Глобус | «Сям’я» | Мінск: Мастацкая літаратура | шорт-ліст |
Міхась Зізюк | «Планктон» | Мінск: Галіяфы | |
Зараслава Камінская | «Русалкі клічуць» | Мінск: Кнігазбор | |
Ганна Кандрацюк | «Па Прыпяці па Нобель» | Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» | |
Вінцэсь Мудроў | «Забойца анёла» | Мінск: Кнігазбор | 3 месца |
Ганна Севярынец | «Дзень Святога Патрыка» | Мінск: Рэгістр | |
Павел Севярынец | «Беларусалім» | Днепр: ФОП Серадняк Т. К. | шорт-ліст |
Анка Упала | «На заснежаны востраў» | Мінск: Янушкевіч | шорт-ліст |
Ксенія Шталенкова | «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» | Мінск: Кнігазбор |
Восьмая прэмія (2019)
[правіць | правіць зыходнік]5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сезона: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец[25]. Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[26].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый[27], 2 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый[28]. Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[29].
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Міхал Андрасюк | «Поўня» | Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» | 2 месца |
Алена Брава | «Садомская яблыня» | Мінск: Галіяфы | 3 месца |
Валер Гапееў | «Пазл» | Мінск: Галіяфы | |
Сяргей Дубавец | «Д’ябал запрэжаны ў плуг» | Вільня: Логвінаў | |
Сяргей Календа | «Часам панкі паміраюць» | Вільня: Логвінаў | Выбар Алексіевіч |
Віктар Марціновіч | «Ноч» | Мінск: Кнігазбор | |
Вінцэсь Мудроў | «Помнік літары Ў» | Мінск: Янушкевіч | |
Людміла Рублеўская | «Пантофля Мнемазіны» | Мінск: Янушкевіч | |
Ілля Сін | «Libido» | Мінск: Кнігазбор | 1 месца |
Андрэй Федарэнка | «Сузіральнік» | Мінск: Кнігазбор | |
Юлія Шарова | «Вяртанне Ліліт» | Мінск: Янушкевіч | шорт-ліст |
Сяргей Шупа | «Падарожжа ў БНР» | Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода | шорт-ліст |
Дзявятая прэмія (2020)
[правіць | правіць зыходнік]Цырымонія ўручэння прайшла 15 кастрычніка 2020 года. Галоўны прыз атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі». Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол»[30].
Дзясятая прэмія (2021)
[правіць | правіць зыходнік]У складзе журы прэміі працавалі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца[31].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар | Назва | Выдавецтва, год | Вынік |
---|---|---|---|
Сяргей Абламейка | «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» | Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020 | 3 месца |
Ева Вежнавец | «Па што ідзеш, воўча?» | Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020 | 1 месца |
Сяргей Календа | «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» | Мінск, Логвінаў, 2020 | шорт-ліст |
Артур Клінаў | «Локісаў» | Вільня, Логвінаў, 2020 | шорт-ліст |
Таня Скарынкіна | «Райцэнтр» | Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020 | 2 месца |
Андрэй Федарэнка | «Жэтон на метро» | Мінск, Мастацкая літаратура, 2020 | шорт-ліст |
Ева Вайтоўская | «Гарэзлівы пацалунак» | Мінск, Янушкевіч, 2020 | |
Юльяна Пятрэнка | «Харунжы. Verbera Ventorum» | Мінск, Кнігазбор, 2020 | |
Сяргей Астраўцоў | «Спадар Свабода» | Мінск, Радыё Свабода, 2020 | |
Валеры Гапееў | «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік» | Мінск, Электронная кнігарня, 2020 | |
Сяргей Балахонаў | «Бог кахання Марс» | Мінск, Янушкевіч, 2020 | |
Алесь Паплаўскі | «Гульні з нулявымі сумамі» | Мінск, Галіяфы, 2020 |
26 лістапада ў Варшаве абвясцілі лаўрэатаў прэміі за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2020 годзе[32]. Прэміяй Гедройца была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна атрымала і адмысловую прэмію «Еўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце. Другое месца творчая стыпендыя ў Доме творчасці на востраве Готланд — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтр». Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Цырымонія адбывалася ў Калоннай залі Варшаўскага ўніверсітэта.
Адзінаццатая прэмія (2022)
[правіць | правіць зыходнік]Прыём заявак на прэмію праходзіў з 18 па 31 ліпеня. 19 верасня быў абвешчаны спіс намінантаў на літаратурную прэмію, які склаўся з 21 кніг ад 14 выдавецтваў[33]. Двое з намінантаў (А. Бутэвіч і В. Шчукіна) папрасілі выдаліць іх са спіса, бо іх уключылі без іх ведама і ўзгаднення з імі. Доўгі спіс быў абвешчаны 30 верасня, ён склаўся з 12 кніг[34]; у яго не патрапілі збольшага тыя ўдзельнікі, якія таксама былі ўнесеныя без абмеркавання з імі (А. Грушэцкі, У. Ліпскі і інш.), адпаведна і не прадстаўлялі да ўдзелу свае кнігі ні ў папяровым, ні ў электронным выглядзе, з чаго можна зрабіць выснову, што яны ўвогуле не разглядаліся членамі журы.
У 2022 годзе была ўнесена праўка ў Статут прэміі, згодна з якой было дазволена прымаць удзел пісьменнікам, якія раней ужо атрымоўвалі прэмію (да гэтага дзейнічала забарона тэрмінам на 10 гадоў). Паводле меркавання ўдзельніка аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016) Паўла Анціпава, гэта была зроблена адмыслова, на яго думку для ўключэння ў спіс кнігі У. Някляева[35].
Лаўрэаты прэміі абвешчаны 18 лістапада. Пераможцам прэміі стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак» (Мінск: Кнігазбор, 2021).
Аўтар | Назва | Выдавецтва, год | Вынік |
---|---|---|---|
Сяргей Абламейка | «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» | Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 2021 | 1 месца |
Вольга Гапеева | «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» | Мінск, «Галіяфы», 2021 | 2 месца |
Валеры Гапееў | «Жэнька, каралева мышак» | Мінск, «Кнігазбор», 2021 | 3 месца |
Алег Грушэцкі | «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» | Мінск, «Чатыры чвэрці», 2021 | |
Васіль Грынь | «Не адчайваемся» | Мінск, «Кнігазбор», 2021 | |
Таццяна Дамаронак | «Маша і яе чароўны лес» | Мінск, «Беларусь», 2021 | |
Зміцер Дзядзенка | «Ордэн Прамяністых» | Мінск, «Янушкевіч», 2020 | |
Васіль Жуковіч | «Прадчуванні» | Мінск, «Ковчег», 2021 | |
Сяргей Календа | «Дэкалог» | Вільня, «Логвінаў», 2021 | |
Таццяна Карытка | «Чаму ўсё так?» | Мінск, «Кнігазбор», 2020 | |
Павел Каспяровіч | «Чорная рэчка» | Мінск, «Кнігазбор», 2021 | |
Максім Клімковіч | «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі» | Мінск, «Галіяфы», 2021 | |
Маргарыта Латышкевіч | «Уласны крыж» | Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021 | |
Уладзімір Ліпскі | «Каранацыя душы» | Мінск, «Адукацыя і выхаванне», 2021 | |
Уладзімір Някляеў | «Гэй Бэн Гіном» | Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021 | |
Сяргей Пляскач | «ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому» | Мінск, «Галіяфы», 2021 | |
Ганна Севярынец | «Мая школа» | Мінск, «Лімарыус», 2021 | |
Аляксандр Хацкевіч | «Замак на ўзгорку» | Мінск, «Галіяфы», 2021 | |
Лаўрэн Юрага | «Замак з люстраной залай» | Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2021 |
Дванаццатая прэмія (2023)
[правіць | правіць зыходнік]У складзе журы прэміі працавалі літаратурныя эксперты: Андрэй Хадановіч, Катажына Дрозд-Урбаньска, Ціхан Чарнякевіч, Ева Вежнавец (Святлана Курс), Сяргей Кавалёў.
25 лістапада 2023 года ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі. Арганізатары цырымоніі — Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны прыз атрымала беларуска Падляшша Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» за «добра ўдакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа». Другое месца заняў Сцяпан Стурэйка, аўтар кнігі «Пасажыры карабля Тэсэя». Трэцяе месца дасталася Сяргею Лескецю за кнігу «Шэпт».
Аўтар | Назва | Выдавецтва, год | Вынік |
---|---|---|---|
Алег Дашкевіч | «З вышыні птушынага палёту» | Мінск: Р. Цымбераў, 2022 | шорт-ліст |
Сяргей Лескець | «Шэпт» | Мінск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022 | 3 месца |
Ганна Кандрацюк | «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» | Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022 | 1 месца |
Сцяпан Стурэйка | «Пасажыры карабля Тэсэя» | Мінск: Янушкевіч, 2022 | 2 месца |
Іна Снарская | «Зачараваны скарб» | Мінск: Р. Цымбераў, 2022 | шорт-ліст |
Макс Шчур | «Там, дзе нас няма» | Логвінаў, 2022 | шорт-ліст |
Людміла Андзілеўка | «Эфект плацэба» | Мінск: Р. Цымбераў, 2022 | |
Людміла Хейдарава | «Князёўна Дарута, альбо Чалавечая кроў ліпучая» | Мінск: Р. Цымбераў, 2022 | |
Сяргей Абламейка | «Чаму Беларусь не Расея» | Радыё Свабода, Радыё Свабодная Эўропа, 2022 | |
Маргарыта Латышкевіч | «Вершнікі на дарозе» | Мінск: «Чатыры чвэрці», 2022 | |
Антось Уласенка | «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» | Выдавецкія рашэнні, 2022 | |
Наталка Харытанюк | «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» | Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jesioranskiego we Wroclawiu, 2022 |
Трынаццатая прэмія (2024)
[правіць | правіць зыходнік]26 лістапада 2024 года ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі. У складзе журы былі: Ульяна Верына, Катажына Дрозд-Урбаньска, Вера Жыбуль, Сяргей Кавалёў, Югася Каляда.
Галоўны прыз атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым», выдадзеную ў выдавецтве «Логвінаў». Другое месца — у Ганны Янкуты з кнігай «Час пустазелля», выдадзенай у выдавецтве «Янушкевіч». Трэцяе месца дасталося Змітру Бартосіку з кнігай «Забіць упалмінзага», выдадзенай у серыі «Бібліятэка Свабоды». У гэтым годзе таксама давалася Спецыяльная прэмія ад «Еўрарадыё» — запіс аўдыёкнігі. Яе атрымаў «Гарэзлівы пацалунак» Евы Вайтоўскай — кніга, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевіч». Акрамя згаданых выданняў, у шорт-лісце прэміі былі таксама кнігі «На прызбе ў Сілічах» Марыі Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм») і «Вольнеры. Прадвесце» Валера Гапеева (выдавецтва «Янушкевіч»).
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія рэгулярна падвяргаецца крытыцы. Галоўным абвінавачваннем з’яўляюцца прэтэнзіі, што ўзнагароды ўручаюць толькі «сваім»[36]. У 2022 годзе былы ўдзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016) Павел Анціпаў выказаў меркаванне, што Статут прэміі адмыслова змянілі пад Уладзіміра Някляева, скасаваўшы забарону намінавацца тэрмінам на 10 гадоў тым, хто ўжо выйграваў прэмію[35].
Да ўдзелу ў конкурсе кнігі нярэдка намінуюцца без абмеркавання з самімі аўтарамі[37], адпаведна аўтары не прадстаўляюць да ўдзелу свае кнігі ні ў папяровым, ні ў электронным выглядзе, з чаго можна зрабіць выснову, што яны ў працэсе абмеркавання не разглядаюцца членамі журы, а тытулы кніг дадаюцца аргкамітэтам толькі для завышэння лічбы, для карцінкі на стадыі спіса намінантаў, і скасоўваюцца аўтаматычна на фарміраванні доўгага спіса.
Таксама абвінавачваюць прэмію ў тым, што яна не папулярызуе беларускую літаратуру і не ўплывае на якасць прозы[36].
У 2018 годзе беларускі драматург Мікалай Халезін выказаўся, што для яго прэміі больш не існуе з прычыны яе непрафесіяналізму, назваўшы прэмію «архетыпам мінулага, які не можа прапанаваць мне сучаснага погляду ні на літаратуру, ні на яе месца ў сучасным беларускім грамадстве»[38]. У сваю чаргу культуролаг Сяргей Календа выказаўся, што «літаратурны працэс як глабальная беларуская з’ява адстаў на сто гадоў». Таксама адмоўную сваю рэакцыю выказалі Арамаіс Міракян, Зміцер Панкавец, філолаг Сяргей Шупа, пісьменніца Юлія Шарова і шэраг іншых[38].
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2012 года пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця | Часопіс 'ПрайдзіСвет' . Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ -. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця: лонг-ліст . Новы Час (14 студзеня 2012). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Белсат ТВ - Навіны - Лаўрэатам прэміі Ежы Гедройця стаў Павал Касцюкевіч . web.archive.org (5 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Першую прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Павел Касцюкевіч . Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 сакавіка 2012).
- ↑ а б Прэмію Гедройця атрымаў Касцюкевіч — за «Зборную» . web.archive.org (16 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ а б Новости культуры в Бресте. Свежие культурные новости Беларуси. Новости культурной жизни . web.archive.org (12 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ БелаПАН. Прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў пісьменнік Павел Касцюкевіч . web.archive.org (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэміяй імя Ежы Гедройця ўганараваныя Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус | Саюз беларускіх пісьменнікаў . web.archive.org (24 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Глобус, Рублеўская, Дубавец і іншыя: аб’яўлены лонг-ліст прэміі Гедройця . Наша Ніва. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройця | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмія Гедройця: першы - Бабкоў, другі - Клінаў, трэці - Мудроў(недаступная спасылка). web.archive.org (29 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмія Гедройця: адкрыўся новы сезон . web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройця . web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Новы сезон прэміі Гедройця адкрыты – Беларускі ПЭН-Цэнтр . web.archive.org (30 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройця – Беларускі ПЭН-Цэнтр . web.archive.org (4 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Уручаная прэмія Гедройця 2016 – Беларускі ПЭН . web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны прыём заявак на прэмію Гедройця – Беларускі ПЭН . web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы прэміі Гедройця-2017 абвяшчае лонг-ліст – Беларускі ПЭН . web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Свабода, Радыё. ПЭН-цэнтар абвясьціў кароткі сьпіс прэміі Гедройця . Радыё Свабода (20 верасня 2017). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Ап. Прэмію Гедройця атрымаў Зьміцер Бартосік, журналіст Свабоды . Радыё Свабода (1 лістапада 2017). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройця абвяшчае склад журы – Беларускі ПЭН . web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Стала вядома, хто ўвайшоў у Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройця – Беларускі ПЭН-Цэнтр . web.archive.org (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы назвала фіналістаў Прэміі імя Ежы Гедройця + новы конкурс! – Беларускі ПЭН . web.archive.org (28 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Свабода, Радыё. Прэмію Гедройця атрымаў Уладзімер Арлоў . Радыё Свабода (12 кастрычніка 2018). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчана журы Прэміі Ежы Гедройця » Беларускі ПЭН-Цэнтр - Аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў . web.archive.org (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2019. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмію Гедройця і 14 тысяч рублёў здабыў Ілля Сін за раман «Лібіда» . Наша Ніва. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны лонг-ліст Прэміі Гедройця » Беларускі ПЭН-Цэнтр - Аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў . web.archive.org (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2019. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы абвясціла шорт-ліст Прэміі Гедройця » Беларускі ПЭН-Цэнтр - Аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў . web.archive.org (2 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2019. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Студзінская, Іна. Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін . Радыё Свабода (25 верасня 2019). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў нон-фікшн «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца . Наша Ніва. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця – Беларускі ПЭН . web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»(недаступная спасылка). web.archive.org (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны спіс намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця . Новы Час (19 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 20 верасня 2022.
- ↑ Вызначаны лонг-ліст прэміі Гедройця-2022 . Новы Час (30 верасня 2022). Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ а б П. Анціпаў. Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмія Гедройця за кнігі, выдадзеныя ў 2021 (ці ў асобных выпадках 2020) годзе . Беларускі ПЭН-цэнтр (19 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 26 ліпеня 2022.
- ↑ а б Бахаревич в пятый раз не выиграл премию Гедройца. Эксперты недовольны (руск.)(недаступная спасылка). Kyky.org (12 кастрычніка 2018). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Анатоль Бутэвіч, Вольга Шчукіна. Прэмія Гедройця . Аргкамітэт прэміі Гедройця (19 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ а б «Смеялся в голос»: Реакция соцсетей на вручение премии Ежи Гедройца (руск.). The Village Беларусь (12 кастрычніка 2018). Праверана 1 кастрычніка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця на Вікісховішчы |
- giedroyc.penbelarus.org (бел.) — афіцыйны сайт
- «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019
- Павел Антипов. Премия Гедройца: как это (не) работает Архівавана 15 лістапада 2019. // journalby.com 4 лістапада 2017
- Шорт-ліст прэміі Гедройца адлюстроўвае стан сучаснай беларускай літаратуры, мяркуе Альгерд Бахарэвіч Архівавана 8 сакавіка 2012. // БелаПАН
- Задача прэміі імя Ежы Гедройца — дапамагчы беларускім пісьменнікам адважыцца пісаць па-беларуску Архівавана 17 сакавіка 2020. // БелаПАН
- Анатоль Івашчанка — пра фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца // Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода