Ежы з Вільні
Выгляд
Ежы з Вільні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Мікалай Камеданус | ||||||
Пераемнік | Бартламей Свірэнкавіч[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | каля 1405 | ||||||
Смерць | 25 лютага 1464 |
Ежы з Вільні (Георгій з Вільні; каля 1405 або каля 1412 — 25 лютага 1464) — дзеяч каталіцкай царквы. Біскуп жамойцкі (з 1453).
Мяркуецца, што быў ліцвінам шляхецкага паходжання. Ранняя яго біяграфія няпэўная. Атаясамліваецца з Георгіем, сынам Давыда, з Ліды, які ў 1427 запісаўся ў Кракаўскі ўніверсітэт (або з Георгіем, сынам Готарда, з Вільні, які запісаўся ва ўніверсітэт у 1420) і з канонікам віленскім Ежы з Дворышча (каля Ліды) у 1442—43. Архідыякан віленскі ў 1447—1450. Біскуп жамойцкі з 1453. У 1463 пабудаваў у Ворнях (Медніках) драўляны кафедральны касцёл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Ежы з Вільні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 212. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.