Ян Даманоўскі
| Ян Даманоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Жамойцкае біскупства | ||||||
| Папярэднік | Вацлаў Вярбіцкі | ||||||
| Пераемнік | Станіслаў Наркускі[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
каля 1496 ці 1500 |
||||||
| Смерць |
1563 |
||||||
| Род | Даманоўскія[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва[1] і Каталіцкая Царква[2] | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Ян Даманоўскі або Даманеўскі[3] (польск.: Jan Domanowski; каля 1496[4] або 1500[5], Даманава, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 1563) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат, юрыст. Адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, знаўца права.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся, верагодна, у Кракаўскай Акадэміі, пазней удасканальваў адукацыю ў Італіі, дзе вывучаў права і тэалогію. У 1521 годзе пратэкцыяй вялікай княгіні Боны Сфорцы стаў канцлерам віленскага біскупа. Ад 1524 года пробашч у Іўі, ад 1528 — канонік віленскі, ад 1529 — пробашч кафедры святога Станіслава ў Вільні, якую адбудаваў пасля пажару. У 1526 годзе ўдзельнічаў у складанні 1-га віленскага сінадальнага статуту. Вікарый і афіцыял віленскай капітулы ад 1531 года, актыўны змагар з Рэфармацыяй.
Ад 1539 года сакратар каралеўскі (спачатку Жыгімонта Старога, пасля — Жыгімонта Аўгуста). У 1540—1544 гадах удзельнічаў у камісіі па вызначэнні мяжы з Інфлянтамі, у 1545 — з Прусіяй. У 1546 годзе пасол Паноў-Рады да Жыгімонта Аўгуста ў справе ўніфікацыі манеты ВКЛ і Польшчы. У 1551 годзе пасланец у Інфлянты для ўрэгулявання памежных пытанняў. Ад гэтага ж часу, магчыма, узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статута ВКЛ 1566 года, якая складалася з 5 каталікоў і 5 праваслаўных.
У 1555 годзе прызначаны, а ў 1556 годзе зацверджаны біскупам жамойцкім. Збіраў падаткі са святароў на патрэбы вайны з Масковіяй. На яго загад Пётр Раізій апрацаваў статут жамойцкай дыяцэзіі Constitutiones ecclesiae mednicensis і Novelle constitutionis ecclesie mednicensis. У 1559—1561 гадах удзельнічаў ва ўсіх найважнейшых дзяржаўных нарадах, на якіх вырашалася пытанне далучэння Інфлянтаў да ВКЛ. 28 лістапада 1561 года прымаў прысягу ў Готхарда Кетлера і прадстаўнікоў інфлянцкіх станаў на вернасць ВКЛ.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Дзербіна 1995, с. 73.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Józef Jasnowski, Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Józef Jasnowski Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299.
- Пазднякоў В. Даманоўскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 574. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Дзербіна Г. В. Даманеўскі Ян // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 671 с. — ISBN 985-11-0016-1. — С. 73.
