Ян Стафан Гедройц
Ян Стафан Гедройц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Інфлянцкая дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Антоні Казімір Астроўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Антоні Мацей Серакоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Ян Дамінік Лапацінскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Арнульф Гедройц | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Uranopolis[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1730 |
||||||
Смерць |
13 мая 1802 (72 гады) |
||||||
Дынастыя | Гедройцы | ||||||
Бацька | Бенедыкт Гедройц[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Стафан Гедройц (польск.: Jan Stefan Giedroyć; 2 лютага 1730, Гедройцы Віленскага ваяводства, цяпер Малетайскі раён Уцянскага павета Літвы — 13 мая 1802) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп інфлянцкі (з 1764) і жамойцкі (з 1778)[1].
Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З княжацкага роду Гедройцаў, сын Бенедыкта. Высвечаны на святара 1 кастрычніка 1752 года. З 1755 года быў членам віленскага капітула. Як пратэжэ віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага, зрабіў у часе гаспадарання Станіслава Аўгуста бліскучую палітычную і духоўную кар’еру. 22 жніўня 1763 года прызначаны тытулярным біскупам Верынопаліскім і дапаможным біскупам Віленскай дыяцэзіі — біскупам беларускім. 22 красавіка 1765 года прызначаны інфлянцкім біскупам.
На пасяджэнні Сената востра асудзіў Барскую канфедэрацыю. Данёс расійскім войскам, што знаходзіліся паблізу Вільні, пра намер віленскай шляхты далучыцца да паўстання. Але ж у 1773 годзе ў час Сойма, які зацвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай, збіраўся публічна выступіць у абарону цэласнасці Рэчы Паспалітай. Згадзіўся прыняць мучаніцкую смерць, але кароль з цяжкасцямі здолеў пераўпэўніць яго. Аднак неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам Расіі.
Дзякуючы апецы рускіх і караля 30 сакавіка 1778 года быў прызначаны жамойцкім біскупам. Вінаваціўся ў прагным збіранні бенефіцыяў і прасоўванні сваіх сваякоў Гедройцаў на духоўныя пасады. Дарадца Пастаяннай Рады ў 1778 і 1780 гадах, у 1784 годзе засядаў у яе Скарбовым дэпартаменце.
Быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая 1791 года і гарачым прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі. Фігураваў у спісе асоб, на якіх маглі разлічваць рускія, пры скасаванні канстытуцыі. Пасля падаўлення Касцюшкаўскага паўстання загадаў арыштаваць ксяндза, які абразіў Кацярыну II, за што атрымаў падзяку ад расійскага пасла Мікалая Рапніна.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Ф. Смуглевіч, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Гедройцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 521. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Стафан Гедройц
- Bishop Jan Stefan Giedroyc †
- Біскупы інфлянцкія
- Біскупы жамойцкія
- Тытулярныя біскупы
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1730 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1802 годзе
- Памерлі ў Віленскай губерні
- Гедройцы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Суфраганы віленскія
- Таргавіцкія канфедэраты
- Памерлі ў Цяльшэйскім павеце
- Нарадзіліся ў Малетайскім раёне