Перайсці да зместу

Зарніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зарніца

Зарніца звычайная (Linaria vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Linaria Mill., (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33210
NCBI  43170
EOL  467241
GRIN  g:6852
IPNI  37780

Зарні́ца[3][4] (Linaria) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці галінастым сцяблом вышынёю да 1 м. Лісце сядзячае, чаргаванае або кальчаковае. Кветкі няправільныя з трубчастым, двухгубым вяночкам жоўтага, чырвонага, белага, сіняга і іншага колеру, з моцна развітым нектарнікам, сабраныя ў верхавінкавыя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.

Адрозніваецца больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі як дзікарослыя трапляюцца ўсюды зарніца звычайная, або лянок (Linaria vulgaris)[5] у паўднёвых раёнах — зарніца жаўтазелялістая (Linaria genistifolia). Растуць на палях, лугах, у лясах, каля дарог. У культуры вырошчваюць зарніцу мяса-чырвоную (Linaria incarnata), якая зрэдку трапляецца як здзічэлая.

Linaria arvensis. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Спіс некаторых відаў[6][7]:

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды (напр., зарніца звычайная (Linaria vulgaris)) — пустазелле, атрутныя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Назва Зарніца звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  6. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)
  7. Linaria у базе даных NCBI
  • Льнянка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Linaria (англ.) // The Plant List