Каламан I Асень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каламан I Асень
Коломан I Асен
цар Балгарыі
1241 — 1246
Папярэднік Іван Асень II
Пераемнік Міхаіл I Асень

Нараджэнне 1234
Смерць жнівень 1246
Род Асені
Бацька Іван Асень II
Маці Ганна-Марыя Венгерская[d]
Дзейнасць манарх

Каламан I Асень (балг.: Коломан I Асен, Калиман I Асен) (12341246) — балгарскі цар (12411246), празваны Царом-немаўлём.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Каламан (Каліман) застаўся пасля смерці свайго бацькі Івана Асеня II дзіцем сямі гадоў. Яго маці была венгерская прынцэса Ганна-Марыя. Ад імя малалетняга цара дзяржавай кіравала рэгенцтва.

Пра паходжанне імя цара існуе некалькі гіпотэз. Паводле адной з іх, імя Каламан тлумачыцца венгерскім уплывам на балгарскі царскі двор у той перыяд. У ХІ-ХІІІ стагоддзях у Венгрыі і Аўстрыі быў шырока шанаваўся Св. Каламан (па-лацінску: Colomannus). У лісце Папы Інакенція IV балгарскаму цару Каламану І Асеню (ад 21 сакавіка 1245 г.) адрасат называецца: «Colomanno in Bulgaria»[1].

У 1241 г., напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, мадзьярскія дваране-змоўшчыкі забілі палавецкага хана Кацяна Тэртэра і яго сыноў (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[2], які пражываў у Пешце. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад хрысціянства і перайшла ў падданства да Каламана I[3].

Увосень 1242 (ці 1243) года Паўночная Балгарыя падверглася спусташэнню татарскімі атрадамі, якія вярталіся з Харватыі і Венгрыі на Волгу. Хан Батый прымусіў Тырнаўскае рэгенцтва выплачваць штогадовую даніну Залатой ардзе.

У 1246 г. малалетні Каламан быў, хутчэй за ўсё, атручаны[4], па загадзе трэцяй жонкі Івана Асеня II — візантыйкі Ірыны. На прастол узышоў яе сын Міхаіл II Асень, таксама малалетні.

Радаводнае дрэва Каламана Асеня[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Інакенцій IV патрабаваў ад цара далучэння балгараў да Рымскай царквы — аднак, беспаспяхова.
  2. Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, «Батый» — глава «Канец хана Кацяна».
  3. Пазней, у 1280—1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі.
  4. Асень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]