Кальчунскі сельсавет
Кальчунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Кальчуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 681 |
Плошча | 109,69[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[2]. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек[3], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,7 % — цыганы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2681 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ а б Кольчунский сельсовет
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.