Перайсці да зместу

Калінічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Калінічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
канец XVIII ст.
Ранейшыя назвы
Насельніцтва
  • 22 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2355
Аўтамабільны код
3
СААТА
3238830043
Калінічы на карце Беларусі ±
Калінічы (Беларусь)
Калінічы
Калінічы (Гомельская вобласць)
Калінічы

Калі́нічы[1] (трансліт.: Kaliničy, руск.: Калиничи) — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.

Знаходзіцца за 4 км на захад ад Нароўлі (на аўтадарозе Нароўля — Ельск), за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі КалінкавічыОўруч), за 182 км ад Гомеля[2].

На захадзе і поўначы ад вёскі маюцца густыя лясы і меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць[2]. У паўднёва-заходнім кірунку ад вёскі знаходзіцца ўрочышча Смалегаўскае Гало[2].

Пачаткова вёска-слабада з сялянамі, вядомая з канца XVIII ст., мела назву «Кныроўка». Паводле аповедаў жыхароў, новаствораная вёска-слабада атрымала такую назву па волі мясцовага пана-землеўласніка, якому ў гэтым месцы дзік (ці як кажуць па-мясцоваму «кныр») перабег дарогу. У XIX—XX стст. у рускамоўных афіцыйных дакументах назва вёскі часта пісалася як «Кнуровка» (замест «Кныровка»).

30 ліпеня 1964 г. вёска Кныроўка была перайменавана ў Калінічы.

У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Барбароў, які належаў Аскеркам, з 1794 г. Сіверсам, з 1808 г. фон Гольстам.

Вёска-слабада «Кнуровка» на схематычнай карце-плане Рэчыцкага павета 1800 г. (фрагмент карты-плана)

У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Кныроўка) паводле куплі перайшоў ад фон Гольстаў ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826), вёска Кныроўка стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Нароўля, які атрымаў Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868).

Вёска «Кнуровка» на расійскай карце Ф. Шуберта, 1850 г. (фрагмент)

Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі, сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868)[3]. Па Устаўной грамаце 1862 г. маянткоўца Даніэля Горвата маёнтак Нароўля складаўся з пяці сельскіх таварыстваў: Нараўлянскага (мястэчка Нароўля і вёска Кныроўка), Вяжышчанскага (вёска Вяжышча), Карпавіцкага (вёска Карпавічы), Цешкаўскага (вёска Цешкаў) і Кажушкоўскага (вёскі Кажушкі і Ломачы (Ламачы))[3].

У 1901 г. прадстаўнікі Паўднёвага рускага лесапільнага таварыства атрымалі дазвол ад мінскага губернатара на адкрыццё Нараўлянскай калегіяльнай кампаніі па распрацоўцы лесу, якую ўзначаліў яўрэй Ілья Кушалевіч Пайкін[4][5]. Па замове кампаніі і Эдварда Горвата, ад вёскі Красноўка да мястэчка Нароўлі фірма «Альшэрн і Керн» праз вялікія лясныя масівы ў 1902 г. праклала вузкакалейную чыгунку (Красноўка-Лубень-Дзямідаў-Будкі-Кныроўка(Калінічы)-Нароўля), па якой лесаматэрыялы перавозілі да Прыпяці, куды таксама гналі драўніну па рэчках Жалонь і Славечна[6][7]. Драўніну вязалі ў плыты і пасля гналі па Прыпяці на Украіну. Горваты атрымалі дазвол і адкрылі свой лесапільны завод у Красноўцы[8]. Жыхары Кныроўкі і мястэчка Нароўлі ў 1902 г. скардзіліся расійскім уладам, што чыгунка адрэзала ім падыход да месцаў выгану жывёлы[9]. Скардзіліся і яўрэі-нараўлянцы, якія непакоіліся аб пагрозе пажараў. Улады пастанавілі, што неабходна пабудаваць перагон для жывёлы шырынёй 6 сажаняў каля Максімава балота[10].

Вёска «Кнуровка» на карце БССР 1924 г. (фрагмент карты)

У 1931 г. жыхары вёскі ўступілі ў мясцовы калгас[11].

Падчас Другой сусветнай вайны мужчынскае насельніцтва мабілізавалася ў 1941—1944 гг. у Чырвоную армію. Вёска была акупавана нацыстамі ў жніўні 1941 г., а вызвалена ад нямецкіх акупантаў 29 лістапада 1943 г. у ходзе Нараўлянскай аперацыі часцямі 415-й стралковай дывізіі Чырвонай арміі[11]. 16 мабілізаваных у 1941—1944 гг. жыхароў-чырвонаармейцаў загінулі на франтах вайны[11].

У 1940—1950-ыя гг. у вёсцы існавала сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Чырвоная змена»[12].

Паводле перапісу 1959 года вёска ў складзе калгаса «Чырвоны Баец» (цэнтрам якога была вёска Завайць)[11].

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Завайцянскага сельсавета[2][13], а стала ўваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.

  • 1834 год — 9 двароў[2].
  • 1897 год — 79 жыхароў, 20 двароў (паводле перапісу)[2].
  • 1908 год — 187 жыхароў, 25 двароў[2].
  • 1924 год — 200 жыхароў, 29 двароў[14].
  • 1959 год — 254 жыхары (паводле перапісу)[11].
  • 1999 год — 68 жыхароў.
  • 2004 год — 55 жыхароў, 31 гаспадарка[2].
  • 2010 год — 28 жыхароў.

Планіроўка і забудова

[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна вёска складаецца з прамой шыротнай вуліцы Карла Маркса, да якой з паўднёва-заходняга кірунку далучаецца просталінейная вуліца Леніна з завулкам Леніна[11]. Забудова вёскі няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу[11].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Міхаіл Рыгоравіч Беразоўскі (1900—пасля 1945), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, гвардыі яфрэйтар, узнагароджаны двума медалямі «За адвагу», медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», ордэнам Славы III ступені[15].
  • Адам Андрэевіч Кажадуб (1903—пасля 1985), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, старшы сяржант, узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі» і «За адвагу»[16], ордэнам «Айчыннай вайны II ступені»[17].
  • Аляксей Міхайлавіч Кажадуб (1923—каля 1953), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, старшы сяржант, узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», кавалер ордэнаў Славы III ступені, Славы II ступені, двух ордэнаў «Чырвонай Зоркі»[18].
  • Рыгор Іларыёнавіч Кажадуб (1921—пасля 1985), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец і партызан 27-й Нараўлянскай партызанскай брыгады імя С.М. Кірава, старшы лейтэнант, узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», кавалер ордэнаў «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны II ступені»[19][20].
  • Рыгор Фёдаравіч Кажадуб (1926—2005-?), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, малодшы сяржант, узнагароджаны ордэнамі Славы III ступені і «Айчыннай вайны II ступені»[21][22].
  • Пётр Анісімавіч Крыкун (1904/1907—1945), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, радавы, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»[23][24].
  • Аляксандр Васілевіч Крыкуноў (1908—пасля 1985), ваентэхнік 1 рангу (маёр тэхнічнай службы), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейным медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту», кавалер ордэнаў «Чырвонага сцяга», «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны I ступені»[25][26][27][27].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кныро́ўка, ж.
  2. а б в г д е ё ж Гарады і вёскі Беларусі. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — С. 144.
  3. а б Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 51.
  4. Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
  5. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  6. Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
  7. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  8. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  9. Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
  10. Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
  11. а б в г д е ё Гарады і вёскі Беларусі. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — С. 145.
  12. Малообъемные фонды колхозов Наровлянского (с 25.12.1962 - Ельского, с 06.01.1965 - Наровлянского) района Полесской (с 08.01.1954 - Гомельской) области.
  13. «Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
  14. Наровлянский район. Список населенных мест за 1924 год
  15. Березовский Михаил Григорьевич
  16. Кожедуб Адам Андреевич
  17. Кожедуб Адам Андреевич
  18. Лёсы землякоў; Храбрый артиллерист Алексей Михайлович Кожедуб Архівавана 23 снежня 2022.; Кожедуб Алексей Михайлович
  19. Кожедуб Григорий Илларионович
  20. Кожедуб Григорий Илларионович
  21. Награда Григория Кожедуба
  22. Юбилейная награда Григория Кожедуба
  23. Крикун Петр Анисимович
  24. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 302.
  25. Крикунов Александр Васильевич
  26. Крикунов Александр Васильевич
  27. а б Крикунов Александр Васильевич
  • Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — 517 с.
  • Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
  • Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с.
  • Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
  • Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.