Перайсці да зместу

Камала Харыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камала Харыс
англ.: Kamala Harris[1]
deputy district attorney[d]
1990 — 1998
27-ы San Francisco District Attorney[d]
8 студзеня 2004 — 3 студзеня 2011
Папярэднік Terence Hallinan[d]
Пераемнік George Gascón[d]
32-і Attorney General of California[d]
3 студзеня 2011 — 3 студзеня 2017
Папярэднік Джэры Браўн[d]
Пераемнік Xavier Becerra[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 2017 — 3 студзеня 2019
Папярэднік Barbara Boxer[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 2019 — 3 студзеня 2021
Сенатар ЗША
3 студзеня 2021 — 18 студзеня 2021
Пераемнік Alex Padilla[d]
49-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
з 20 студзеня 2021
Папярэднік Майк Пенс
vice-president-elect[d] (ЗША)
7 лістапада 2020 — 20 студзеня 2021

Нараджэнне 20 кастрычніка 1964(1964-10-20)[2][3][…] (59 гадоў)
Род сям’я Камалы Харыс[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Kamala Devi Harris[1]
Бацька Дональд Харыс[d][6]
Маці Шамала Гопалан[d][6]
Муж Дуглас Эмхоф[d][7]
Веравызнанне баптызм[8]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d][11] (1989) і бакалаўр мастацтваў[d][11] (1986)
Дзейнасць criminal justice[d], criminal prosecution[d], палітыка[12] і права[12]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт kamalaharris.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камала Дэйві Харыс (англ.: Kamala Devi Harris; нар. 20 кастрычніка 1964, Окленд, Каліфорнія) — амерыканская юрыстка і палітычная дзяячка, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю. Сенатар ЗША ад Каліфорніі з 2017 года; перад гэтым — генеральны пракурор Каліфорніі (з 2011 па 2017 гады), і акруговы пракурор Сан-Францыска (з 2004 да 2011 года), віцэ-прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2021 года.

Нарадзілася 20 кастрычніка 1964 года ў Оклендзе (штат Каліфорнія) у сям’і імігрантаў. Яе маці — ураджэнка Індыі — займалася біямедыцынскімі даследаваннямі, бацька родам з Ямайкі, эканаміст.

У 1986 годзе скончыла Говардскі ўніверсітэт у Вашынгтоне (акруга Калумбія) са ступенню бакалаўра эканомікі і палітычных навук, пасля чаго працавала памочнікам у апараце сенатара-дэмакрата Алана Крэнстана. У час вучобы была членам жаночага афраамерыканскага студэнцкага таварыства, удзельнічала ва ўніверсітэцкіх дэбатах, выступала за роўныя грамадзянскія правы і супраць апартэіду ў ПАР. У 1989 годзе Камала Харыс атрымала юрыдычную адукацыю ў Каліфарнійскім універсітэце. У 1990 годзе ўвайшла ў калегію адвакатаў штата Каліфорнія.

У 1990 годзе заняла пасаду намесніка пракурора ў акрузе Аламіда ў штаце Каліфорнія. У 1994 годзе стала членам Апеляцыйнай рады па страхаванні ад беспрацоўя гэтага штата, а затым — Камісіі па медыцынскай дапамозе штата. У 1998 годзе была прызначаная памочніцай акруговага пракурора Сан-Францыска, кіравала аддзелам па рабоце з рэцыдывістамі. У 2000 годзе перайшла ў мэрыю Сан-Францыска, дзе ўзначальвала аддзел па справах сям’і і дзяцей, які разглядае справы аб беспрытульніках, а таксама аб жорсткім абыходжанні з дзецьмі.

У 2003 годзе Камала Харыс была абраная акруговым пракурорам Сан-Францыска, на гэтай пасадзе яна знаходзілася з 2004 па 2011 год. У 2010 годзе яе абралі генеральным пракурорам штата Каліфорнія, уступіла на пасаду ў 2011 годзе і займала яе да 2017 года. Асаблівую ўвагу на гэтых пасадах яна ўдзяляла павышэнню празрыстасці праваахоўных органаў і расследаванням выпадкаў перавышэння іх паўнамоцтваў, а таксама абароне навакольнага асяроддзя і правоў сэкс-меншасцей, прасоўванню патранатных сем’яў (якія атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы за выхаванне прыёмных дзяцей). Працуючы ў Каліфорніі, яна цесна супрацоўнічала з Бо Байдэнам, сынам Джо Байдэна, які займаў у 2007—2015 гадах пост генеральнага пракурора штата Дэлавэр.

У 2015 годзе Камала Харыс аб’явіла аб намеры балатавацца на пасаду сенатара ад Каліфорніі. У 2016 годзе яна выйграла праймерыз Дэмакратычнай партыі штата і ў тым жа годзе была абраная ў Сенат ЗША. Уваходзіла ў склад юрыдычнага камітэта, камітэтаў па разведцы, па бюджэце і па ўнутранай бяспецы, па справах урада.

Выступала з рэзкай крытыкай Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (2017—2021), крытыкавала яго адміністрацыю за выхад з пагаднення з Іранам, якое абмяжоўваў ядзерныя распрацоўкі ў абмен на зняцце санкцый, і заключэнне гандлёвага пагаднення з Кітаем.

Неаднаразова выступала з жорсткіх антырасійскіх пазіцый, у чэрвені 2017 года прагаласавала за закон «Аб супрацьдзеянні супернікам Амерыкі праз санкцыі». Аднак падтрымлівала падаўжэнне да 2026 года заключанага ў 2010 годзе амерыкана-расійскага Дагавора па скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў і выказвалася супраць выхаду з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

У студзені 2019 года Камала Харыс абвясціла аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах у 2020 годзе, аднак у снежні 2019 года, яшчэ да першых праймерыз, зняла сваю кандыдатуру. Неўзабаве яна заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць за Джо Байдэна. У лістападзе Джо Байдэн і Камала Харыс, якая балатавалася ў звязку з ім як кандыдат на пасаду віцэ-прэзідэнта, атрымалі перамогу над рэспубліканцамі Дональдам Трампам і Майкам Пенсам. 18 студзеня 2021 года, за два дні да інаўгурацыі, Харыс склала з сябе паўнамоцтвы сенатара. Яна стала першай жанчынай, першай афраамерыканкай і першай амерыканкай азіяцкага паходжання на пасадзе віцэ-прэзідэнта.

10 снежна 2020 абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time».

  1. а б Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 17 жніўня 2020.
  2. Бібліятэка Кангрэса — 1800. Праверана 15 жніўня 2020.
  3. Kamala Harris // GeneaStar
  4. Martichoux A. https://abc7news.com/who-is-kamala-harris-california-senator-bay-area-prosecutor/6365951/KGO-TV, 2020. Праверана 23 жніўня 2020.
  5. State File Number 64-295984 , Local Registration District and Certificate Number 6015 15318 // (unspecified title)
  6. а б Tolan C. How Kamala Harris’ immigrant parents shaped her life — and her political outlook // The Mercury NewsSan Jose: Bay Area News Group, 2019. — ISSN 0747-2099
  7. Siders D. Kamala Harris married in Santa Barbara ceremonySacramento: 2014. — ISSN 0890-5738; 2688-898X Праверана 12 жніўня 2020.
  8. Caldera C. Fact check: Kamala Harris was sworn in on the Bible, identifies as Baptist Праверана 17 красавіка 2023.
  9. https://cbc.house.gov/membership/
  10. а б Biographical Directory of the United States CongressGPO, 1903.
  11. а б в г Харыс К. Senate Biography of Kamala D. HarrisСенат ЗША.
  12. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.