Каманоў
Вёска
Каманоў
|
Камано́ў[1] (трансліт.: Kamanoŭ, руск.: Команов) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Побач ёсць радовішчы торфу.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 13 км на поўнач ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.
Водная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходзе меліярацыйныя каналы і рака Брагінка.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца.
Планіроўка складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (канец I-га тысячагоддзя да н.э. — пачатак I-га тысячагоддзя н.э., 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Брагінка) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, у Брагінскай воласці.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Каманоўскага, з 10 ліпеня 1939 года па 16 ліпеня 1954 года Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1974 годзе ў вёску пераселены жыхары пасёлка Рагазін (не існуе). У складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 26 гаспадарак, 58 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 15 двароў.
- 1897 год — 43 двары, 295 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 48 двароў, 359 жыхароў.
- 1930 год — 79 двароў, 442 жыхары.
- 1940 год — 95 двароў.
- 1959 год — 331 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 26 гаспадарак, 58 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 25 гаспадарак, 57 чалавек, з якіх 8 ва ўзросце да 16 гадоў, 21 — у працаздольным і 28 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Камано́ва, н.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх