Перайсці да зместу

Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны
басн.: і харв.: Ustavni sud Bosne i Hercegovine сербск.: Уставни суд Босне и Херцеговине
Герб ці эмблема.
Від канстытуцыйны суд
Інстанцыя вышэйшая
Юрысдыкцыя  Боснія і Герцагавіна
Дата заснавання 1963 год (з 1995 года як суд незалежнай дзяржавы)
Мовы справаводства Баснійская мова, Харвацкая, Сербская, Англійская
Склад большая частка суддзяў абіраюцца Парламентамі Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай, астатнія прызначаюцца Старшынёй ЕСПЧ
Тэрмін службы да дасягення 70 гадоў
Членаў 9
Кіраўніцтва
Старшыня Златка Кнежэвіч
Уступіў на пасаду 2018 год
Зала пасяджэнняў
Predsjedništvo BiH.JPG
Канстытуцыйны суд размешчаны ў тым жа будынку, дзе знаходзіцца Прэзідыум
Месцазнаходжанне Сараева
Адрас Reisa Dž.Čauševića, 6, 71000-Sarajevo
Сайт
http://www.ccbh.ba

Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны (басн.: і харв.: Ustavni sud Bosne i Hercegovine, сербск.: Уставни суд Босне и Херцеговине) — спецыялізаваны вышэйшы орган канстытуцыйнага кантролю ў Босніі і Герцагавіне. З'яўляецца вышэйшай інстанцыяй ў адносінах да ўсіх астатніх судоў, паколькі мае права пераглядаць іх рашэнні, калі яны супярэчаць канстытуцыі.

Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны быў упершыню створаны 15 лютага 1964 года ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СФРЮ 1963 года. Нароўні з ім існаваў федэральны Канстытуцыйны суд Югаславіі.

Дзейнасць суда заключалася галоўным чынам, у ажыццяўленні абстрактнага нормакантролю на ўзроўні рэспублікі (суб'екта федэрацыі). Ён прымаў рашэнні адносна адпаведнасці законаў рэспублікі канстытуцыі, а таксама правяраў канстытуцыйнасць і законнасць іншых прававых актаў. Таксама суд быў закліканы вырашаць спрэчкі паміж рэспублікай і астатнімі палітыка-адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе федэрацыі, у прыватнасці канфлікты юрысдзікцыі паміж судамі і іншымі органамі палітыка-тэрытарыяльных адзінак.

Пасля распаду Югаславіі і вайны роля і кампетэнцыя Канстытуцыйнага суда была перагледжана ў Дэйтанскім пагадненні (Дадатак IV — Канстытуцыя Босніі і Герцагавіны, Артыкул VI).

Канстытуцыйны суд фарміруецца пры ўдзеле парламентаў дзяржаўных утварэнняў Босніі і Герцагавіны і міжнароднага грамадства, ён складаецца з дзевяці членаў. З іх чатыры члены абіраюцца парламентам Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і два — Народнай Скупшчынай Рэспублікі Сербскай. Астатнія тры члены прызначаюцца Старшынёй Еўрапейскага суда па правах чалавека пасля правядзення адпаведных кансультацый с Прэзідыумам. Пры гэтым яны не могуць быць з ліку грамадзян Босніі і Герцагавіны ці суседніх дзяржаў, якія мяжуюць з ёй.

Першапачатковы склад суддзяў дзейнічаў на працягу пяці гадоў, наступныя суддзі ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы пажыццёва і сыходзяць у адстаўку па дасягненні 70 гадоў.

Старшыні суда

[правіць | правіць зыходнік]
Старшыні перыяду уваходжання Босніі і Герцагавіны ў склад СФРЮ (1964—1992 гг.)
Старшыні перыяду незалежнасці Босніі і Герцагавіны (з 1992 года)

У 1997 годзе канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны быў рэфармаваны на падставе Дэйтанскага пагаднення.

Асноўнай задачай канстытуцыйнага суда з'яўляецца абарона канстытуцыі і праверка на адпаведнасць ёй розных прававых актаў.

Канстытуцыйны суд валодае выключнай юрысдыкцыяй па вырашэнню любых спрэчак, якія ўзнікаюць паміж складанымі часткамі Босніі і Герцагавіны (энтытэ́тамі), а таксама непасрэдна паміж самой дзяржавай і яе складанымі часткамі, у тым ліку паміж рознымі органамі і ўстановамі Босніі і Герцагавіны, калі такая спрэчка закранае палажэнне канстытуцыі. Суд нацэлены, ў першую чаргу, сачыць за дзейнасцю складаных частак Босніі і Герцагавіны, каб яны пры прыняцці розных рашэнняў на мясцовым узроўні не выходзілі за рамкі канстытуцыі. Асабліва правяраецца знешняя палітыка энтытэнтаў Босніі і Герцагавіны пры ўсталяванні розных адносінаў з якой-небудзь суверэннай дзяржавай (канстытуцыя гэта дазваляе), каб такія сувязі не парушалі суверэнітэт і тэрытрыяльную цэласнасць краіны.

Канстытуцыйны суд таксама мае своеасаблівае паўнамоцтва. У выпадку, калі палата народаў Парламенцкай Скупшчыны Босніі і Герцагавіны пры рашэнні пэўнага пытання, якое закранае важныя інтарэсы дзяржавы зайшла ў тупік і не можа адпаведным чынам прагаласаваць, з-за таго, што якая-небудзь з народнасцяў скарысталася правам вета — гэта значыць што рашэнне пытання заблакавана. Тады ў гэтым выпадку канстытуцыйны суд можа самастойна разглядзець даденую сітуацыю і вынесці канчатковае рашэнне ў адпаведнасці з меркаваннем большасці дэлегатаў палаты народаў.

Апеляцыйная інстанцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыйны суд мае права ў апеляцыйным парадку пераглядаць рашэнні любых іншых судоў Босніі і Герцагавіны, калі яны нейкім чынам тычацца палажэнняў канстытуцыі. Атрымліваецца, што ён з'яўляецца для іх вышэйшай судовай інстанцыяй. Пры пераглядзе спраў, ён альбо сам зноў разглядае пытанне, альбо проста адмяняе рашэнне, якое аспрэчваецца, і накіроўвае яго назад, у суд, які яго вынес, для аднаўлення судовага разбіральніцтва. Суд, рашэнне якога было адменена абавязаны прыняць іншае рашэнне ў адпаведнасці з юрыдычным заключэннем канстытуцыйнага суда.

Заяўнікі, якія лічаць, што прыгавор ці іншае рашэнне любога суда парушаюць іхнія правы і свабоды, маюць права падаць апеляцыю толькі пасля таго, як усе сродкі прававой абароны былі вычарпаны і, калі пытанне ніякім іншым чынам, акрамя як зваротам у канстытуцыйны суд, вырашана быць не можа.

Калі рашэнне якога-небудзь суда заснавана на законе, які супярэчыць канстытуцыі, Еўрапейскай Канвенцыі аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод і яе пратаколам, іншым законам Босніі і Герцагавіны, у тым ліку існуючай агульнай форме міжнароднага публічнага права і яе сферы дзейнасці, то канстытуцыйны суд можа прызнаць такое рашэнне нядзейсным.

Рашэнні канстытуцыйнага суда канчатковыя, абавязковыя ў выкананні для ўсіх бакоў і абскаржанню не падлягаюць. Разам з тым забеспячэнне выканання рашэнняў суда на практыцы натыкаюцца на сур'ёзныя перашкоды[4]. Гэта звязана, перш за ўсё з тым, што адзіныя федэральныя органы Босніі і Герцагавіны не валодаюць у такой ступені істотнай уладай і не могуць паўплываць на дзяржаўныя органы энтытэнтаў, якія не жадаюць выконваць пэўныя рашэнні канстытуцыйнага суда на шкоду сваім нацыянальным інтарэсам.

Зноскі

  1. Ustavni sud Bosne i Hercegovine / Constitutional Court of Bosnia and Herzegovina 1964—2014 (англ.) (PDF)(недаступная спасылка) 185. Ustavni sud Bosne i Hercegovine. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2018. Праверана 9 снежня 2016.
  2. Mirsad Ćeman (басн.)(недаступная спасылка). Ustavni sud Bosne i Hercegovine. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.
  3. Zlatko M. Knežević (басн.)(недаступная спасылка). Ustavni sud Bosne i Hercegovine. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2018. Праверана 16 ліпеня 2018.
  4. Opinion on the Constitutional Situation in Bosnia and Herzegovina and the Powers of the High representative. European Commission for Democracy Through Law. Venice, Mar. 11-12, 2005