Перайсці да зместу

Курганскі сельсавет (Рагачоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курганскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Курганне
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 603
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2339
Код аўтам. нумароў 3

Курга́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Курганне.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рыскоў. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курганне[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Серабранскага сельсавета (вёска Малашкавічы)[2]. 16 студзеня 1975 года скасавана вёска Дзедлава (злілася з вёскай Курганне)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1061 чалавек[4], з іх 93,3 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.