Леланд Хартвел
Леланд Хартвел | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1939[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, біёлаг, выкладчык універсітэта, біяхімік |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1998) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1995) прэмія Мэсры[d] (2000) Rosenstiel Award[d] (1992) Leopold Griffuel Prize[d] (2000) Keith R. Porter Lecture[d] (1995) Dickson Prize in Science[d] (1996) Mendel Medal[d] (2001) |
Леланд (Лі) Хартвел (англ.: Leland H. (Lee) Hartwell; нар. 30 кастрычніка 1939[1][2][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі навуковец, прэзідэнт і дырэктар Анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана (Сіэтл). Узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне 2001 года за адкрыццё генаў, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі клеткавага цыклу, і ўклад у яго даследаванне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хартвел скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут у 1961 годзе. Спачатку ён абраў фізіку, але неўзабаве апынуўся настолькі захоплены адкрыццём структуры ДНК, што заняўся біялогіяй. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965—1968 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце, пасля чаго пераехаў у Вашынгтонскі ўніверсітэт.
У 1970 і 1971 гадах у ходзе эксперыментаў на дражджах (Saccharomyces cerevisiae) Хартвел адкрыў гены дрожджаў, якія адказваюць за цыкл клеткавага дзялення. Мутацыі ў аналагічных генах ў чалавека могуць выклікаць анкалагічныя захворванні. У 1987 Хартвел стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук. У 1996 годзе ён перайшоў у Анкалагічны даследчы цэнтр Фрэда Хатчынсана, у наступным годзе стаў яго прэзідэнтам і дырэктарам. У 1998 годзе атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
У 2001 годзе Леланд Хартвел разам з Цімаці Хантам і Полам Нерсам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі за «адкрыццё ключавых рэгулятараў клеткавага цыклу».
Зноскі
- ↑ а б Leland H. Hartwell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Leland H. Hartwell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Выкладчыкі Універсітэта штата Арызона
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біёлагі ЗША
- Малекулярныя біёлагі