Перайсці да зместу

Лошніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лошніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лошніца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 8 546
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222122
Код аўтам. нумароў 5

Ло́шніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Змяшчаецца ва ўсходняй частцы раёна. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лошніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Веліканегнавіцкага сельсавета[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы)[2]. 27 снежня 2016 года скасаваны пасёлак Навасады 1 (уключаны ў склад вёскі Навасады)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 11198 чалавек[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 8546 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Решение Борисовского районного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 113 Об упразднении сельского населенного пункта Новосады и изменении границ деревни Новосады Лошницкого сельсовета Борисовского района Архівавана 4 лістапада 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.