Луіш I
Луіш I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: D. Luís I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педру V | ||||||
Пераемнік | Карлуш I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 кастрычніка (12 лістапада) 1838[1] |
||||||
Смерць |
19 кастрычніка 1889[1][2][…] (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Імя пры нараджэнні | Луіш Філіпэ Марыя Фернанда Педра дэ Алкантара Антоніа Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Ксаўер Франсіска дэ Асіс Жуан Аўгуста Хуліа Вальфанда Саксен-Кобург-Гота і Браганза | ||||||
Бацька | Фернанду II[3] | ||||||
Маці | Марыя II[d][3] | ||||||
Жонка | Марыя Піа Савойская[d][4] | ||||||
Дзеці | Карлуш I і Infante Afonso, Duke of Oporto[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіш I (парт.: D. Luís I; 31 кастрычніка 1838, Лісабон, Партугалія — 19 кастрычніка 1889, Кашкайш, Партугалія) — кароль Партугаліі з 11 лістапада 1861. Сын Марыі II і Фернанду II. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.
Луіш I уступіў на трон пасля смерці свайго брата Педру V. Валадаранне Луіша было адзначана правядзеннем шэрагу ліберальных рэформ унутры краіны і адменай рабства ў калоніях. Партугалія пры ім зрабіла прыкметныя поспехі ў эканамічным развіцці. Таксама былі пашыраны каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы.
Луіш быў адукаваным чалавекам і пісаў вершы на роднай мове, але не меў ніякіх іншых талентаў, якія дазвалялі б праславіцца на палітычнай ніве, дзе ён апынуўся пасля смерці яго двух старэйшых братоў, Педру V і Фернанду.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўнутранай палітыцы кіраванне Луіша I было адзначана неарыгінальнай і неэфектыўнай зменай пераходных урадаў, сфарміраваных у розны час ліберальна настроенымі прагрэсістамі і — кансерватыўна — рэгенератарамі, якім кароль спрыяў. На гады кіравання Луіша прыйшоўся адзін з перыядаў унутранай стагнацыі ў Партугаліі, калі каралеўства ў найбольшай ступені адставала ад іншых заходнееўрапейскіх дзяржаў Еўропы ў палітычнай, эканамічнай, тэхналагічнай сферах.
Каланіяльная палітыка ў перыяд кіравання Луіша была адзначана замацаваннем за Партугаліяй заліва Дэлагоа ў 1875 годзе, а таксама стратай Партугаліяй сухапутнай мяжы паміж Анголай і Мазамбікам у сувязі з пачаткам актыўнай дзейнасці бельгійцаў у Конга.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1862 годзе ажаніўся з Марыя-Піяй (1847—1911) — дачкой італьянскага караля Віктара Эмануіла II. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Карлуш I (1863—1908) — перадапошні кароль Партугаліі
- Афонса (1865—1920) — герцаг Порту
- Сын (нар. і пам. 27/28 лістапада 1866).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар караля названы мост Понтэ-дэ-Дон-Луіш праз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая.
Зноскі
- ↑ а б Louis king of Portugal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Luiz I de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Людовик I, португальский король // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 240.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Луіша I на igrejabranca.ru Архівавана 17 студзеня 2014.
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1889 годзе
- Памерлі ў Партугаліі
- Пахаваныя ў Лісабоне
- Браганса (дынастыя)
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
- Асобы
- Каралі партугальскія
- Кобург-Браганса