Ліпеньскі сельсавет
Ліпеньскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліпень |
Дата ўтварэння | 1927 |
Насельніцтва (2019) | 1 383 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Лі́пеньскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ліпень.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ліпеньскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны ў 1927 годзе ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1458 чалавек[1], з іх 90,6 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1383 чалавекі[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Васільевіч Максіменка (нар. 1942) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
- Алег Георгіевіч Слука (нар. 1941) — доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР;
- Іван Майсеевіч Стальмашонак (1902—1976) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі «Знак Пашаны», Чырвонай Зоркі, медалямі;
- Ілля Майсеевіч Стальмашонак (1918—1998) — кандыдат тэхнічных навук, ганаровы грамадзянін г. Горкі Магілёўскай вобласці. У 1954—1973 гг. працаваў дэканам землеўпарадкавальнага факультэта, загадчыкам кафедры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі;
- Уладзімір Іванавіч Стальмашонак (1928—2013) — народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Беларусі і Расіі, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.