Лісненскі сельсавет
Лісненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Верхнядзвінскі раён |
Уключаў | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лісна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 31 сакавіка 1977 |
Лі́сненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лісна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малашкаўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малашкава. 24 верасня 1926 года цэнтр перанесены ў вёску Лісна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 2 жніўня 1966 года перайменаваны ў Лісненскі сельсавет[1]. У 1971 годзе скасавана вёска Ардаўскае[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[3]. 31 сакавіка 1977 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Чапаеўскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Валясы, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Залучча, Ізубрыца, Кабылінцы, Лісна, Малашкава, Мыленкі, Страдна і Чарнавокі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.