Маласітнянскі сельсавет
Маласітнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Малое Сітна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 741 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Маласітня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малое Сітна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёсаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года далучана тэрыторыя скасаванага Трудаўскога сельсавета (12 населеных пунктаў: Арлея, Белае, Быхаўцы, Грыбна, Жэльцы, Забалоцце, Засітніца, Званае, Стадольніца, Труды, Уладзіміраўка і Фёдараўка)[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1045 чалавек[4], з іх 85,0 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 741 чалавек[6].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]Маласітнянскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:
- Алёшча
- Арлея
- Асаўцы
- Белае
- Булыгі
- Быхаўцы
- Вялікае Сітна
- Грыбна
- Дрэтунь
- Жэльцы
- Забалоцце
- Засітніца
- Званае
- Кавалі
- Лешна
- Малое Сітна
- Нядружна
- Палучча
- Стадольніца
- Труды
- Уладзіміраўка
- Фёдараўка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.