Малевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малевічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 756
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Мале́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Малевічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета[1]. У 1966 годзе ў склад Краснабярэжскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кадзішча, Казіміраўская Слабодка, Курганне і Чарцёж)[2]. 28 красавіка 2015 года скасаваны пасёлак Рубеж (уключаны ў склад горада Жлобін)[3][4].

У склад Малевіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года вёска Жальвін, пасёлкі Заграддзе, Новы Александроў, да 1966 года вёска Карма, пасёлак Прыдарожжа.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1030 чалавек[5], з іх 90,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 756 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Решение Жлобинского районного Совета депутатов от 28 апреля 2015 г. № 53 Об упразднении поселка Рубеж Малевичского сельсовета Жлобинского района
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 22 декабря 2014 г. № 49 Об изменении границ города Жлобина, Лукского и Малевичского сельсоветов Жлобинского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.