Морынскі сельсавет
Морынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Морына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 красавіка 2017 |
Насельніцтва (2009) | 1 065 |
Плошча | 133,32 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Мо́рынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Морына. Плошча — 13332 га[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Збойск, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы і Яславічы)[2]. 18 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іўеўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1065 чалавек[3], з іх 80,6 % — беларусы, 17,3 % — палякі, 1,2 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.