Перайсці да зместу

Мяшэй кальчаковы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мяшэй кальчаковы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Setaria verticillata (L.) P.Beauv., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41232
NCBI  149379
EOL  1114661
IPNI  421857-1
TPL  kew-442773

Мяшэй кальчаковы, Мяшэй мутоўчаты[1][2][3][4] (Setaria verticillata L.) P. Beauv.) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Сцёблы да 80 см, прамыя або ўзыходзячыя, голыя. Ліставыя пласціны 22 х 0,2—1,1 см, рыфлёныя, валасатыя на аснаванні. Мяцёлка 10—90 мм, цыліндрычная. Каласкі 1,8—2,5 мм, шырока эліптычныя, выпуклыя. Цвіце з ліпеня па лістапад.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Азія: Бахрэйн; Саудаўская Аравія; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Ліван; Турцыя; Казахстан; Туркменістан; Узбекістан; Кітай. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Аўстрыя; Чэхія; Германія; Польшча; Швейцарыя; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія; Францыя [у тым ліку Корсіка]; Партугалія; Іспанія; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы]. Натуралізаваўся ў многіх іншых краінах. Дакладныя родны і натуралізаваны арэалы нявызначаныя з прычыны блытаніны з іншымі таксонами. Засяляе вельмі вільготныя лугі. Цвіце ў асноўным на адносна нізкіх вышынях і толькі ў Паўднёвых Альпах дасягае вышыні больш за 1200 метраў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Довідник назв рослин України
  3. О. М. Курдюкова, М. І. Конопля Плодючість бур'янів у посівах сільськогосподарських культур // Карантин і захист рослин. — 2013. — № 7. — С. 16-19.
  4. Дарницькому району 80-років. розроблено відділом контролю за благоустроєм та охорони навколишнього природного середовища Дарницької районної в м. Києві державної адміністрації PDF Архівавана 24 лістапада 2015.