Мітынг 7 лістапада 1990 года (Мінск)
Мітынг 7 лістапада 1990 года — буйнейшая апазіцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР[1]. Асноўнае месца правядзення — Мінск, плошча Леніна[2].
Хада акцыі
[правіць | правіць зыходнік]7 лістапада 1990 года стаў апошнім днём, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаўся Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі[3]. Пасля афіцыйнага параду на галоўнай плошчы сталіцы, апазіцыя, ў другой палове дня, правяла свой мітынг, антыкамуністычнага характару. Афіцыйна мітынг быў дазволены. Мітынг адзначыўся вялікай колькасцю пратэстуючых, а таксама крэатыўнымі атрыбутамі (напр. гіпсавы чалавечы шкілет натуральных памераў, «раскрыжаваны» на камуністычнай зорцы). Таксама мітынг адзначыўся тым, што мітынгуючым удалося адціснуць шчыльныя строй міліцыянераў, якія выстраіліся каля помніка Леніна[1].
Пад канец свайго выступу Зянон Пазняк прапанаваў уганараваць «угодкі Кастрычніцкага перавароту» ўскладаннем усіх прынесеных з нагоды антыкамуністычных плакатаў і транспарантаў. Мітынгуючыя рушылі да помніку, і міліцыянеры, якія схапіліся за рукі ў ланцуг, не здолелі стрымаць такую вялікую колькасць людзей[1]. Адзін з удзельнікаў акцыі схапіў міліцэйскую фуражку на галаве міліцыянера за казырок ды падкінуў яе ўгару. Супрацоўнік міліцыі ўскінуў рукі, каб яе злавіць, і міліцэйскі ланцуг атрымаўся перарваны, быў зараз жа прарваны і змецены. Далей была невялікая бойка з міліцэйскімі дубінкамі вакол помніка, падчас якой міліцыянеры былі вымушаны адступіць бліжэй да ўваходаў Дому Ураду, дзе і засталіся; а плакаты разам са шкілетам былі паспяхова «ўскладзены» да падножжа Леніна дэманстрантамі.[1] Да помніка Леніна быў ускладзены абвязаны калючым дротам крыж, які зрабіў сябра БНФ Валерый Сядоў[4], на крыж была апранутая душагрэйка зэка ГУЛАГу, плакаты[2], і іншыя атрыбуты.
Пасля акцыі, як адзначалася ў інфармацыйным лісце пракуратуры рэспублікі ў ЦК КПБ, арганізатары і ўдзельнікі маніфэстацыі 7 лістапада парушылі яе графік, маршрут руху калоны, а пад канец акцыі прарвалі міліцэйскі ланцуг і нанеслі шкоду помніку Леніну на галоўнай плошчы Мінску.[5]
Угодкі акцыі
[правіць | правіць зыходнік]7 лістапада 2010 года адбыліся 20-я ўгодкі дэманстрацыі БНФ 7 лістапада 1990 г.[1].
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская паэтэса Людміла Рублеўская напісала верш «7 лістапада 1990 года»[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д Папярэдні запіс (08 верасня 2011).
- ↑ а б Дынько А.. Валерый Сядоў: «Пракурор казаў: "Здай Пазняка і пойдзеш дахаты" (08 верасня 2011).
- ↑ Чарухін К.. Глава 1. В «застое», затем в перестройке (1980-я гг. – 1991 г.) (руск.). часопіс «Скепсис» (08 верасня 2011).
- ↑ svaboda.org
- ↑ Хоміч С.. Беларусь ва ўмовах радыкальных перамен: грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў краіне ў другой палове 1980-х - 90-я гады (08 верасня 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Рублеўская Л.. 7 лістапада 1990 года . Родныя вобразы (08 верасня 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мітынг 7 лістапада 1990 года (Мінск) на Вікісховішчы |
- Грушэцкі А.. «Плошчы-90» — 30! . Новы Час (8 лістапада 2020). Праверана 8 лістапада 2020.
- Выступ З. Пазняка на мітынгу 7 лістапада 1990 года на плошчы Леніна ў Мінску Архівавана 8 красавіка 2009.
- Зянон Пазняк. Сапраўднае аблічча/Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску Архівавана 16 мая 2012.
- ПОСТАНОВЛЕНИЕ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22.11.1990 N 410-XII «О НАРУШЕНИИ ОБЩЕСТВЕННОГО ПОРЯДКА ПРИ ПРОВЕДЕНИИ АЛЬТЕРНАТИВНОГО МИТИНГА 7 НОЯБРЯ 1990 ГОДА В ГОРОДЕ МИНСКЕ»(недаступная спасылка)