Перайсці да зместу

Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці не пазней за 1991
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканамічная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1906, в. Малая Сліва, Слуцкі павет — да 1991, Мінск) — беларускі вучоны, выкладчык, дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1926). У 1927 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929 г. перавёўся на сацыяльна-эканамічны факультэт Педагагічнага інстытута, які скончыў у 1932. З 1926 па 1930 гады працаваў у Мінскім акружным аддзеле адукацыі. У 1930—1933 гадах быў выкладчыкам і дырэктарам Мінскага будаўнічага тэхнікума, у 1933 г. пераведзены на працу ў Мінскі Гідратэхнікум. У 1935 годзе дырэктар Цэнтральнага інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. З 1936 года працуе ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага дэканам геаграфічнага факультэта і намеснікам дырэктара. У 1940 годзе паступіў у аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю па тэме «Размяшчэнне прамысловасці Магілёўскай вобласці БССР», але абараніць яе не паспеў. З пачаткам вайны быў эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць, дзе працаваў у школе настаўнікам геаграфіі. У 1943 г. быў накіраваны на станцыю Сходня каля Масквы для працы у адноўленым БДУ, дзе выконваў абавязкі старэйшага выкладчыка і загадчыка Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ў сакавіку 1944 быў накіраваны на працу дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута, з чэрвеня 1944 дырэктарам Мінскага педінстытута. У маі 1945 года быў прызначаны намеснікам Міністра народнай асветы БССР, у сакавіку 1948 года дырэктарам Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў, сыйшоў з пасады дырэктара ў 1961 годзе[1]. Паўторна падрыхтаваў і абараніў дэсертацыю. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. З 1953 па 1962 год — загадчык кафедры палітэканоміі Інстытута замежных моў, адначасова выкладаў у БДУ.

Узангароджаны медалем «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», двойчы ордэнам «Знак Пашаны» (1949, 1961).

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 3 чэрвеня 2021.
  • Жаврид, М. Ф. Белорусское стекло / М. Ф. Жаврид. — Минск : Наука и техника, 1969
  • Новікаў, С. Я. Ля вытокаў стварэння мінскага МДЛУ / С. Я. Новікаў // Вестник Минского государственного лингвистического университета : Вестник МГЛУ : научно-теоретический ежегодник. — 2012. — № 11. — С. 219—223.