Перайсці да зместу

Навічыхінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічыхінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1935
Насельніцтва
  • 7 669 чал. (2021)[4]
Плошча
  • 3 100 км²
Навічыхінскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3], KRAT[3] і UTC+7
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навічыхінскі раён (руск.: Новичи́хинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Навічыха, размешчанае за 251 км ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на паўднёвым захадзе края. Плошча — 3100 км². Рэльеф — раўнінны. Найвышэйшы пункт раёна (314 м над узроўнем мора) знаходзіцца паміж пасёлкамі Мамантава і Краснаярка.

Клімат кантынентальны з кароткім летам і маласнежнымі зімамі з завеямі. Вялікі ўплыў на клімат аказвае размешчаны ў цэнтры раёна Барнаульскі істужачны бор, які зніжае хуткасць вятроў, павялічвае адносную вільготнасць, спрыяе назапашванню снежнага покрыва і паляпшае водны рэжым. Лясная расліннасць прадстаўлена таксама невялікімі асінава-бярозавымі з прымешкай альніку калкамі.

Сярэдняя тэмпература студзеня −18,8 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 326 мм.

На тэрыторыі раёна размешчана 5 азёр (Горкае, Песьянае, Параскава, Доўгае, Кулічча), найбуйнейшае з іх возера Горкае.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx