Новаялчанскі сельсавет
Новаялчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснае |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 935 |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Новаялча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Краснае.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сельсавет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць чыгунка Чарнігаў — Прыпяць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ялчанскі (Новаялчанскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ёлча (Новая Ёлча). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Стараялчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капоранскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна. 29 кастрычніка 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Ёлча ў вёску Новая Ёлча, сельсавет перайменаваны ў Новаялчанскі[2]. 26 верасня 1972 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета перададзена вёска Іванкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[4]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Капоранка[5]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Асіннік і Ніўкі[6]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асарэвіцкага сельсавета (вёскі Асарэвічы, Вялле і Галкі)[7]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Капоранскія Ляды, Людзвіноў і Старыя Ляды[8]. 29 студзеня 2010 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Новая Ёлча ў вёску Краснае[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[10], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 1,8 % — рускія[11]; паводле перапісу 2019 года — 935 чалавек[12].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.