Папская акадэмія грамадскіх навук
Папская акадэмія навук | |
---|---|
Арыгінальная назва | лац.: Pontificia Academia Scientiarum Socialium |
Дата заснавання | 1994 |
Тып | акадэмія навук |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | pass.va |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папская акадэмія грамадскіх навук (лац.: Pontificia Academia Scientiarum Socialium) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, выдзеленая ў 1994 годзе з Папскай акадэміі навук Папам Янам Паўлам ІІ.
Ян Павел II абвясціў аб стварэнні акадэміі ў 1991 годзе. Афіцыйна яна была заснавана 1 студзеня 1994 гады. Мэтай акадэміі, паводле статута, з'яўляецца садзейнічанне даследаванням і прагрэсу ў сацыяльных, эканамічных і юрыдычных навуках у святле вучэння Касцёла.
Папская акадэмія грамадскіх навук размяшчаецца разам з Папскай акадэміяй навук і Папскай акадэміяй Святога Тамаша Аквінскага ў віле Пія IV у садах Ватыкана. Да ліку членаў акадэміі належаць выдатныя вучоныя з розных краін свету, якія вызначыліся на ніве грамадскіх навук. Яны не абавязкова павінны быць каталікамі і могуць належаць да розных хрысціянскіх канфесій. Акадэмію ўзначальвае прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў не больш як на два тэрміны. Кандыдатура прэзідэнта павінна быць зацверджана Папай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папская акадэмія грамадскіх навук