Перайсці да зместу

Пётр Іванавіч Брыгадзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Іванавіч Брыгадзін
Дата нараджэння 24 жніўня 1949(1949-08-24) ці 1949[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2021(2021-12-12)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя Беларусі
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды

Пё́тр Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в. Моладава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 12 снежня 2021, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).

У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамола, намеснік сакратара парткама БДУ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 па красавік 2018 года працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Савет па абароне доктарскіх дысертацый.

Памёр 12 снежня 2021 года[2].

Навуковыя інтарэсы

[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 прац.

Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Эсэры в Беларуси (конец XIX в. — февраль 1917 г.). — Мн., 1994;
  • Усевалад Ігнатоўскі: палітычны дзеяч, вучоны. — Мн., 1998 (у сааўт.);
  • На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). — Мн., 1999 (у сааўт.);
  • Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мн., 2003 (у сааўт.);
  • Военная школа в Беларуси (XIII в. — перв. четв. XIX в.). — Мн., 2004;
  • Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842—1863). — Мн., 2007;
  • Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: У 2 т. — Мн., 2000, 2002 (у сааўт.);
  • Беларусазнаўства: Вучэб. дапам. — Мн., 2000 (у сааўт.);
  • История Беларуси в контексте европейской истории: Курс лекций. — Мн., 2007.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі