Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык
Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 2014 (68 гадоў) |
Месца смерці | Мінск |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Радыёоптыка, галаграфія |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоным, ЗВЧ- і аптычным дыяпазонах электрамагнітных хваль |
Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык (22 сакавіка 1945, Арда, Клецкі раён — 2 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі вучоны-радыёфізік, грамадскі дзеяч, педагог. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1965), затым служыў у войску. У 1967 паступіў на аддзяленне радыёфізікі фізічнага факультэта БДУ, скончыў у 1972. З 1972 па 1990 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. З 1990 быў прарэктарам БДУ, загадчыкам кафедры. У 2001 намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з лістапада 2001 да сакавіка 2003 — рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003 па сакавік 2014 — рэктар БДПУ імя М.Танка.
Навуковы і практычны ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні ў галіне радыёгалаграфіі. Распрацаваў фізічныя асновы новага навуковага напрамка, звязанага з даследаваннем і распрацоўкай галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоных дыяпазонах электрамагнітных хваль. Распрацаваў метады і стварыў сістэмы для пераўтварэння выяў інфрачырвонага і звышвысокага дыяпазонаў ў бачныя. Прапанаваў новы падыход па фарміраванні і візуалізацыі радыёвыяў. Выканаў шэраг работ па тэарэтычным і эксперыментальным даследаванні нетрадыцыйных метадаў фарміравання галаграм. Прапанаваў і рэалізаваў галаграфічныя схемы з часткова запоўненымі апертурамі, якія забяспечваюць высокую адрознівальную здольнасць і нізкі ўзровень шуму, а таксама метады рэгістрацыі інфрачырвонага выпраменьвання і павелічэння адчувальнасці рэгіструючых асяроддзяў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль з штучнымі асяроддзямі, метады і алгарытмы запісу і апрацоўкі біямедыцынскіх і маўленчых сігналаў, створаны новыя радыёпаглынальныя матэрыялы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны метады і створаны прыборы для вызначэння вільготнасці і масы дыэлектрычных матэрыялаў, укаранёныя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.
Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 42 вынаходніцтваў.
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]22 сакавіка 2011 года трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза як рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, адказны за адлічэнне студэнтаў[1][2][3].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Системы технического зрения. Принципы построения. Л.: Машиностроение, 1988 (в соавт.).
- Взаимодействие электромагнитных волн с искусственными средами // Избр. научные труды БГУ. 2001. № 4.
- Development of nanodispersible film material absorbing microwave radiation // XII Int. Conference on Microwaves, Radar and Wireless Communications. Poland. 2000. Vol.3.
- Neural networks and tasks of biomedical signal segmentation // Proc. of IV Int. Workshop on Biosignal Interptetation BSI2002. Villa Olmo, Como, Italy, 24-26 June, 2002.
Зноскі
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 271/2011 of 21 March 2011 . Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза (22 сакавіка 2011). Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Яшчэ 19 неўязных у ЕС — хто яны? (недаступная спасылка). За Свабоду (22 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2005. — № 1. — С.123-124
- Член-карэспандэнт КУХАРЧЫК Пётр Дзмітрыевіч
- Галоўная старонка БДПУ, 10.03.2014 Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Клецкім раёне
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі БДАС
- Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя Беларусі
- Фізікі Беларусі
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДУ
- Рэктары БДПУ імя Максіма Танка
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС