Маскоўская дзяржава
Гістарычная дзяржава | |||||
Маскоўская дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
1478 — 1721
|
|||||
Сталіца |
|
||||
Мова(ы) | руская | ||||
Афіцыйная мова | царкоўнаславянская мова і руская | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | рубель[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | саслоўна-прадстаўнічая манархія | ||||
Дынастыя |
3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы) 1 кіраўнік па-за дынастыямі |
||||
Буйнейшыя гарады | Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад | ||||
Валюта | Рубель | ||||
Гасудар / Цар усяе Русі | |||||
• 1478—1505 | Іван III Васілевіч (узяў тытул «усяе Русі») | ||||
• 1547—1584 | Іван IV Васілевіч (узяў тытул цара) | ||||
• 1682—1721 | Пётр I Вялікі (апошні, узяў тытул імператара) | ||||
Пераемнасць | |||||
< Вялікае Княства Маскоўскае | |||||
Расійская імперыя > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Расіі | |
---|---|
| |
Усходнія славяне, русы | |
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.) | |
Удзельная Русь (XII—XVI ст.) | |
Наўгародская дзяржава (1136—1478) | |
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389) | |
Маскоўскае княства (1263—1478) | |
Маскоўская дзяржава (1478—1721) | |
Расійская імперыя (1721—1917) | |
Расійская рэспубліка (1917) | |
Савецкая Расія (1917—1922) | |
СССР (1922—1991) | |
Расійская Федэрацыя (з 1991) | |
Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія Партал «Расія» |
Маскоўская дзяржава або Масковія (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава ва Усходняй Еўропе і пазней у Азіі ў 1478—1721 гадах.
У Вялікім Княстве Літоўскім, пазней у Рэчы Паспалітай і іншых дзяржавах не прызнавалі за вялікімі князямі маскоўскімі тытул «Русі», пагатоў «усяе Русі», а пазней і царскі тытул[2]. Тытул цара быў самапрыняты, без памазання як належыць цэзару (імператару), чыёй слоўнай формай ёсць «цар» і як пазіцыянавалі сябе вялікія князі маскоўскія. Традыцыйнай назва дзяржавы вялікіх князёў маскоўскіх, пасля яе значнага пашырэння за межы Вялікага Княства Уладзімірскага і Маскоўскага, як у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай, так і ў іншых краінах была Маскоўская дзяржава або папросту Масковія або Масква. Назвы Рускае царства[3] (руск.: Русское царство) і яе візантыязаваны варыянт Расійскае царства[4][5][6][7], а таксама проста Русь або Русія (рсїѧ), як адны з шэрагу саманазваў, ужываліся ў самой Маскоўскай дзяржаве. Назвы Руская дзяржава і Расійская дзяржава з’явілася і культываваліся ў расійскай гістарыяграфіі XVIII—XIX ст., адтуль перайшлі ў савецкую гістарыяграфію, дзе з’явілася назва Руская цэнтралізаваная дзяржава. З савецкай гістарыяграфіі назва трапіла ў нацыянальныя гістарыяграфіі постсавецкіх краін, у тым ліку ў беларускую (напр. гл.[8][9])
У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV каранаваўся і прыняў поўны тытул «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[10], пазней, з пашырэннем меж дзяржавы, дадаліся «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны ўладар»[11].
Па тытулатуры царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а пераемнікам была Расійская імперыя[12][13][14]. У гістарыяграфіі ёсць традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой узнікненне незалежнай рускай цэнтралізаванай дзяржавы адносяць да часоў уладарства вялікага князя маскоўскага Івана III. Ідэя кансалідацыі зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у тым ліку тых, што былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, пад уладай маскоўскага ўладара прасочваюцца на працягу ўсёй гісторыі Маскоўскай дзяржавы і перанята Расійскай імперыяй[15][16].
Тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км² — на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе межавала з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых меж. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чалавек. Поруч з маскоўцамі ў дзяржаве жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, марыйцы, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. Падчас войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўцы неаднойчы выводзілі ў палон значныя групы абывацеляў гэтай дзяржавы, у асноўным продкаў беларусаў. Палонныя з Вялікага княства Літоўскага зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё рамяства і духоўнай культуры Маскоўскай дзяржавы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтралізаваная руская дзяржава створаная вялікім князем маскоўскім Іванам III, які прыняў тытул «государя всея Руси» і барацьба за землі старажытнай Кіеўскай дзяржавы (Русі) вызначала гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XV—XVIII стагоддзяў.
У 1547 годзе Іван IV каранаваўся як цар. У 1550-я гады ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (1558—1582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.
Пасля заняцця стальца Фёдарам Іванавічам (1584—1598), апошнім з дынастыі Рурыкавічаў, у Маскоўскай дзяржаве настаў г. зв. Смутны час. Адметнасцю ўладарства Барыса Гадунова (1598—1605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (1606—1612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[17]. Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618), мэтай якой было вяртанне Смаленска і іншых зямель і падтрымка прэтэндэнта на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыя I, з 1610 года вялася, каб забяспечыць маскоўскі сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Вазам. У 1613 годзе на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (1613—1645), першага ўладара з дынастыі Раманавых. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў скончылася для Масквы няўдала.
3 пачаткам уладарства Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) маскоўскі ўрад працягнуў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (1654—1667) мела для Вялікага княства Літоўскага катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны, а для Польшчы — левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Маскоўскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 1670—1671 гадоў на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[18].
Адметнасцю ўладарства Фёдара Аляксеевіча (1676—1682), Соф’і Аляксееўны (1682—1689), Івана V Аляксеевіча (1682—1696), Пятра I (1682—1725) было ўзмацненне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721), у выніку якой да Маскоўскай дзяржавы адышлі землі на Балтыйскім узбярэжжы, фактычна абвешчана Расійскай імперыі (1721).
22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкім саборы Пятру I паднесены тытул «імператар», прынята лічыць, што ў гэты дзень Маскоўскае «царства» афіцыйна ператварыліся ў Расійскую «імперыю» і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі дзяржавы.[19][4]
Дзяржаўны і палітычны лад
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўна-палітычны лад Маскоўскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — баярская дума.
У сярэдзіне XVI—XVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х гадоў узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.
Фіксацыя прававы норм Маскоўкай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550 гадоў, Саборным улажэнні (1649).
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 годзе заснавана першая вышэйшая навучальная установа — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.
Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 годзе выдалі выхадцы з Вялікага княства Літоўскага І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVI—XVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс прававога афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Современная реконструкция — по Белавенец П. И. Флаг Царя Московского, хранившийся в кафедральном соборе города Архангельска с 1693 года // Бюллетень Управления геральдики Государственной архивной службы Российской Федерации, октябрь 1993. — Вып. № 1. — С. 3.
- ↑ Hieronim Grala Rzeczpospolita wobec pretensji Moskwy/Rosji do ziem ruskich. In: O ziemię naszą, nie waszą. Ideowe aspekty procesów narodotwórczych w Europie Środkowej i Wschodniej. Pod red. Ł. Adamskiego. Warszawa 2017, pp. 19-58..
- ↑ Костомаров 2004, С. 340..
- ↑ а б Хорошкевич А. Л. 1993, C. 40..
- ↑ Российский и русский Архівавана 2 лістапада 2012. // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru) (Праверана 15 студзеня 2014)
- ↑ Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного. Архівавана 10 студзеня 2012. — М.: Наука, 1982.
- ↑ Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории. — М.: «Вече», 2004.
- ↑ Нацыянальны атлас Беларусі. — Мн., 2002. — 292 с.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 519-521.
- ↑ Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — М.: Просвещение, 1973. — С. 296.
- ↑ Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
- ↑ Хорошкевич А. Л. 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых»..
- ↑ Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — М.: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
- ↑ Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07. Архівавана 7 мая 2007.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
- ↑ Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.). — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
- ↑ Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. 1982.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 520.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 521.
- ↑ Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Руская цэнтралізаваная дзяржава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 519-521. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Костомаров Н. И. Русская история в жизнеописаниях её главнейших деятелей : (ru). — М. : Олма-Пресс Образование, 2004. — 1024 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-699-05950-4.
- Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства (руск.). — М.: Наука, 1982. Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- Хорошкевич А. Л. Символы русской государственности (руск.). — М.: Издательство МГУ, 1993. — ISBN 5-211-02521-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маскоўская дзяржава