Рэйнскі саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Рэйнскі саюз
Rheinbund
Etats confederes du Rhin
Герб
Герб

< 
 >
12 ліпеня 1806 — 4 лістапада 1813

Сталіца Франкфурт
Мова(ы) Ніжненямецкая мова
Афіцыйная мова нямецкая
Форма кіравання Канфедэрацыя
Кіраўнікі дзяржавы
Пратэктар
 • {{{год_кіраўніка1}}} Напалеон I
Прымас
 • 1806—1813 Карл Тэадор фон Дальберг
 • 1813 Прынц Яўген Багарнэ
Гісторыя
 • 12 ліпеня 1806 Утварэнне
 • 6 жніўня 1806 Свяшчэнная Рымская імперыя распалася
 • 4 лістапада 1813 Распад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйнскі саюз, таксама Рэйнскі саюз (ням.: Rheinbund, фр.: Confederation du Rhin) — складзены пад ціскам Напалеона I у 1806 годзе ў Парыжы саюз нямецкіх манархій, якія выйшлі са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Узнікненне і развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку XIX стагоддзя Германія ўсё яшчэ заставалася Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі. У яе ўваходзіла больш 350 дзяржаў рознай ступені незалежнасці.

Аднак сярод германскіх княстваў вылучаліся Прусія, Саксонія, Баварыя, Вюртэмберг і асабліва Аўстрыя, якая з'яўлялася найбуйнейшым дзяржаўным утварэннем у Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Гэтыя дзяржавы фармальна знаходзіліся ў падначаленні імператара і імперскага сойма, але фактычна валодалі поўнай незалежнасцю. Дваранства было неаднароднае па складзе і знаходзілася ў залежнасці ад князёў ці ад імператара; гарадское насельніцтва складалася з патрыцыянскіх сем'яў, гарадскіх бюргераў, чаляднікаў і вучняў, залежных ад майстроў. Сяляне былі галоўным чынам прыгоннымі. У параўнанні з іншымі краінамі, такімі як Англія і Францыя, Германію можна было назваць эканамічна, сацыяльна і палітычна адсталай.

" Французская рэвалюцыя быццам грымотная страла стукнула ў гэты хаос, званы Германіяй[1]. "

Напалеонаўскія войны перакроілі карту Германіі: з 51 вольнага горада Напалеон пакінуў усяго пяць, астатнія ж былі перададзены дзясятку найбуйнейшых дзяржаў. Той жа лёс спасціг сотні дробных княстваў, царкоўныя валадарствы і землі імперскіх рыцараў.

Пры падпісанні дамовы аб стварэнні Рэйнскага саюза 12 ліпеня 1806 года 16 паўднёва- і заходнегерманскіх княстваў афіцыйна абвясцілі пра свой выхад з рэйху і аб'яднанне ў канфедэрацыі пад патранажам Напалеона. Перад падпісаннем Напалеон паставіў перад удзельнікамі 24-гадзінны ультыматум, пры якім у выпадку адмовы ад падпісання французскія войскі мусілі быць уведзены ў паўднёва- і заходнегерманскія землі. Праз некалькі дзён пасля складання дамовы аб Рэйнскім звязе Франц II, які стаў у 1804 годзе імператарам Аўстрыйскай імперыі, зрокся ад пасаду Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі і абвясціў пра яе скасаванне. Гэта было таксама выкананнем ультыматуму Напалеона.

Да 1808 года да Рэйнскага саюза далучыліся яшчэ 23 нямецкіх дзяржавы. Ужо з прычыны паразы Прусіі супраць Францыі ў бітве пры Ене ў яго склад увайшлі шматлікія цэнтральна- і паўночнагерманскія дробныя дзяржавы.

У 1808 годзе Рэйнскі саюз дасягнуў сваіх найвялікшых памераў. Ён ахопліваў чатыры каралеўствы, пяць вялікіх герцагстваў, трынаццаць герцагстваў, сямнаццаць княстваў, а таксама незалежныя ганзейскія гарады Гамбург, Любек і Брэмен. Апошнім да Рэйнскага саюза далучыўся князь Ангальт-Дэсау і атрымаў у адказ тытул герцага. Убаку засталіся толькі Прусія, Аўстрыя, залежнае ад Даніі герцагства Гольштэйн і Швецкая Памеранія. У 1810 годзе вялікія часткі паўночнай Германіі, якія ўключаюць вусці Эмса, Везера і Эльбы, былі анексаваныя непасрэдна напалеонаўскай Францыяй, каб лепш кантраляваць кантынентальную блакаду Англіі.

Рэйнскі саюз быў у значнай меры ваенным альянсам, а яго члены былі абавязаны даваць Францыі шматлікія ваенныя кантынгенты. У адказ шматлікія з іх былі падняты ў статуце (Бадэн, Гесэн-Дармштат, герцагствы Клевэ і Берг сталі вялікімі герцагствамі, а Вюртэмберг і Баварыя — каралеўствамі), а таксама дасягнулі парой буйнага пашырэння сваіх валадарстваў. Прыязным сабе Рэйнскім саюзам Напалеон стварыў значную буферную прастору на паўночным усходзе Францыі. Ад рашэнняў Напалеона Рэйнскі саюз залежаў не толькі ў ваеннай сферы, але, у рамках кантынентальнай блакады Англіі, і ў гандлёвай палітыцы.

Паводле дамовы Рэйнскі саюз мусіў мець агульныя канстытуцыйныя органы, што аднак неўзабаве было адкінута з прычыны імкнення буйнейшых членаў саюза да самастойнасці. Бундэстаг, арганізаваны галоўным князем Карлам Тэадорам фон Дальбергом, так і не сабраўся, паколькі ў ім адмаўляліся ўдзельнічаць першым чынам Вюртэмберг і Баварыя.

У 1813 годзе, пасля паразы Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам, Рэйнскі саюз распаўся. На сённяшні момант адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць, з'яўляецца княства Ліхтэнштэйн.

Аўстрыя і Прусія ў складзе Шостай кааліцыі прынялі ўдзел у перамозе над Напалеонам, якая давала Германіі новы шанец да аб'яднання.

Члены саюза[правіць | правіць зыходнік]

У наступных табліцах пералічаныя члены Рэйнскага саюза з датамі ўступа і выстаўлянымі ваеннымі кантынгентамі (у дужках): [2]

Каралеўствы і вялікія герцагствы[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Манархія Год далучэння Нататка
Вялікае герцагства Бадэн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; раней маркграфства (8000)
Каралеўства Баварыя 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; раней герцагства (30,000)
Вялікае герцагства Берг 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое Герцагства Берг, да якога было далучана Герцагства Клеўскае (5000)
Вялікае герцагства Гесэн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое ландграфства (4000)
Землі эрцканцлера (архібіскупства Рэгенсбург, княства Ашафенбург) 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; з 1810 — Вялікае герцагства Франкфурт
Каралеўства Саксонія 11 снежня 1806 Былое герцагства (20,000)
Каралеўства Вестфалія 15 лістапада 1807 Створана Напалеонам (25,000)
Каралеўства Вюртэмберг 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое герцагства (12,000)
Вялікае герцагства Вюрцбург 23 верасня 1806 Створана Напалеонам (2000)

Княствы і герцагствы[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Манархія Год далучэння Нататка
Герцагства Анхальт-Бернбург 11 красавіка 1807 (700)
Герцагства Анхальт-Дэсау 11 красавіка 1807 (700)
Герцагства Анхальт-Кетэн 11 красавіка 1807 (700)
Герцагства Арэнберг-Мепен 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; медыятызаванае 13 снежня 1810 (4000)
Княства Гогенцоллерн-Хехінген 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000)
Княства Гогенцоллерн-Зігмарынген 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000)
Княства Ізенбург-Бірштайн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000)
Княства Лейен 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое графства (4000)
Княства Ліхтэнштэйн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000)
Княства Ліпэ-Дэтмольд 11 красавіка 1807 (650)
Герцагства Мекленбург-Шверын 22 сакавіка 1808 (1900)
Герцагства Мекленбург-Стрэліц 18 лютага 1808 (400)
Герцагства Насау (Узінген і Вайльбург) 12 ліпеня 1806 Аб'яднанне княстваў Насау-Узінген і Насау-Вайльбург, якія з'яўляліся сузаснавальнікамі Рэйнскага саюза (4000 кожнае)
Герцагства Альдэнбург 14 кастрычніка 1808 13 снежня 1810 анексавана Францыяй (800)
Княства Рэйс-Эберсдорф 11 красавіка 1807 (400)
Княства Рэйс-Грэйц 11 красавіка 1807 (400)
Княства Рэйс-Лобенштайн 11 красавіка 1807 (400)
Княства Рэйс-Шлейц 11 красавіка 1807 (400)
Княства Зальм 25 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; 13 снежня 1810 года анексавана Францыяй (4000)
Герцагства Саксен-Кобург-Заальфельд 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў)
Герцагства Саксен-Гота-Альтэнбург 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў)
Герцагства Саксен-Гільдбурггаўзен 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў)
Герцагства Саксен-Мейнінген 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў)
Герцагства Саксен-Веймар 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў)
Княства Шаўмбург-Ліпэ 11 красавіка 1807 (650)
Княства Шварцбург-Рудальштат 11 красавіка 1807 (650)
Княства Шварцбург-Зондэрсхаўзен 11 красавіка 1807 (650)
Княства Вальдэк 11 красавіка 1807 (400)

Карты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ф. Энгельс. Маркс К. і Энгельс Ф., Соч., т. 5, з. 7
  2. Creation of the Confederation of the Rhine, 12 July, 1806 Архівавана 29 мая, 2011.