Рэпішча (Гарадоцкі раён)
Вёска
Рэпішча
|
Рэ́пішча[1] (трансліт.: Repišča, руск.: Репище) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 51 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 30 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 86 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўдні знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Баркі і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 18 стагоддзя вёска ў Казьянскім старостве Суражскага павета Полацкай губерні. У 1797 годзе ўладанне Н. І. Лявонцевай, перададзенае з дзяржаўнага Казьянскага ведамства, 43 рэвізскія душы. У 2-й палове 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак, 168 дзесяцін зямлі, 10 дзесяцін лесу, адносіўся да Дубакрайскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1925 годзе працавала ваўначоска, рамеснікі: 2 краўцы, 2 шаўцы. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне, з 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У Другую сусветную вайну вёска спалена карнікамі. З фронту не вярнуліся 16 жыхароў. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас «Барэц». У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Ільіча». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- вёска Рэпішча: 1 двор, 17 жыхароў; вёска Рэпішчы: 8 двароў, 72 жыхары (1785)
- 4 двары, 35 рэвізскіх душ (1841)
- 11 двароў, 71 жыхар (1905)
- 21 двор, 97 жыхароў (1920)
- 25 двароў, 97 жыхароў (1925)
- 26 двароў, 82 жыхары (1940)
- 52 жыхары (1959)
- 24 жыхары (1970)
- 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2000)
- 1 гаспадарка, 1 чалавек (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх