Савецка-літоўская вайна
Савецка-літоўская вайна | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна за незалежнасць Літвы Грамадзянская вайна ў Расіі | ||||
| ||||
Дата | 12 снежня 1918 — 31 жніўня 1919 | |||
Месца | Літва | |||
Вынік |
перамога Літвы, Маскоўскі дагавор (РСФСР — Літва, 1920) |
|||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Камандуючыя | ||||
|
||||
Сілы бакоў | ||||
|
||||
Савецка-літоўскі ўзброены канфлікт або Савецка-літоўская вайна, у Літве — вайна з бальшавікамі (літ.: karas su bolševikais) — узброены канфлікт РСФСР з Літвой у 1918—1919 гадах. Канфлікт быў часткай грамадзянскай вайны ў Расіі, а ў прыватнасці наступлення РСЧА на Заходнім фронце.
Наступленне РСЧА
[правіць | правіць зыходнік]У выніку Беларускай аперацыі 12 снежня 1918 года часці Чырвонай Арміі, а менавіта Пскоўская стралковая дывізія (пазней літоўская), Інтэрнацыянальная дывізія і 17-я дывізія падышлі да Літвы ў колькасці каля 18—20 тыс. Пазней з РСФСР былі накіраваны яшчэ некалькі часцей, арганізаваны атрады для тылу. У бальшавікоў было дрэннае забеспячэнне войск правізіяй і коньмі, таму салдаты павінны былі адбіраць гэта ў літоўцаў. Армія ж Літвы спачатку не змагла аказаць сур’ёзнага супраціву, з прычыны малалікасці войск і іх дрэннай падрыхтоўкі.
Чырвонаармейцы імкліва захоплівалі адзін горад за адным: 22 снежня ўзяты Езяросы і Свянцяны, 23 снежня — Утэна, 27 снежня — Ракішкі, 5 студзеня — Вільня, 9 студзеня — Вілкамір і Панявеж, 15 студзеня — Шаўлі, 25 студзеня — Цельшы. У выніку пад савейкай уладай упынулася 2/3 тэрыторыі Літвы. Прасоўванне спынілася, калі латвійскія і нямецкія войскі напалі на «чырвоных» каля ракі Вэнта. 18 студзеня дзеля прадухілення нязручных баёў савецкія і нямецкія войскі падпісалі дагавор, які ўсталяваў дэмаркацыйную лінію. З-за гэтага РСЧА не магла наступаць на Коўна, часовую сталіцу Літвы, напроста.
Акружэнне Коўна
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыя па акружэнню Коўна пачалася 7 лютага. 1000 салдат Пскоўскай стралковай дывізіі атакавалі Кейданы, размешчаныя з поўначы ад горада, і сустрэлі супраціўленне літоўскіх войск з Панявежа, якімі камандаваў капітан Ёнас Вар’якоіс, і з Кейдан (усяго налічвалася каля 200 чалавек). Літоўцы здолелі ўтрымаць Кейданы, бо ім на дапамогу прыйшлі нямецкія войскі. 10 лютага літоўска-нямецкія сілы захапілі Шаты і вымусілі варожых вайскоўцаў адступіць. Пасля баёў за Кейданы паспяховыя вылазкі ў суседнія гарады стаў таксама праводзіць літоўскі Панявежскі добраахвотніцкі полк, чыёй мэтай была дэмаралізацыя чырвонаармейцаў і павышэнне даверу мясцовых жыхароў да антысавецкіх сіл. Поспех аперацый падняў баявы дух літоўцаў і прымусіў бальшавікоў паспрабаваць узяць Коўна з поўдня.
9 лютага 7-ы стралковы полк РСЧА (900 чалавек) захапіў Езна, а 12 лютага напаў на Аліту. 10 лютага 300 літоўцаў паспрабавалі нечакана атакаваць праціўніка, але пацярпелі няўдачу і адступілі. 13 лютага літоўска-нямецкія войскі адбілі ў РСЧА Езна. У ноч з 14 на 15 лютага немцы пры падтрымцы літоўскіх добраахвотнікаў адбілі Аліту. Такім чынам, савецкім войскам не ўдалося ўзяць Коўна і яны вырашылі заняць абарончыя пазіцыі, што дазволіла праціўніку выйграць час для навучання людскіх рэзерваў і падрыхтоўкі контрнаступлення.
Контрнаступленне літоўска-нямецкай арміі
[правіць | правіць зыходнік]Паўночныя раёны Літвы (Жмудзь) былі пад кантролем часцей РСЧА ў колькасці 3000 чалавек (іх мэта складалася ў тым, каб дасягнуць Балтыйскага мора і адрэзаць доступ нямецкаму забеспячэнню латвійскіх войск). Літоўскія камуністы ў Жмудзі былі найбольш актыўнымі, бо гэта быў самы кароткі шлях для рускіх ваеннапалонных у Расію. У Шаўлі яны сфармавалі полк у 1000 байцоў пад камандаваннем Ф. Р. Балтушыса-Жамойціса з былых рускіх ваеннапалонных і нямецкіх дэзерціраў. Таксама ў гэтым рэгіёне, у Шкудах, дзейнічалі партызаны, прыхільнікі нацыянальнага ўрада Літвы, аб’яднаныя П. Пляхавічусам.
Так як прасоўванне бальшавікоў да Усходняй Прусіі пачало турбаваць германскі штаб, ён паслаў атрад добраахвотнікаў пад камандаваннем Р. Гольца, з заданнем вызваліць чыгунку, якая злучае Лібаву, Мажэйкі, Радзівілішкі і Кейданы. Гэта было часткай маштабнага наступлення немцаў. У канцы лютага нямецкія войскі і літоўскія партызаны ўзялі Мажэйкі і Сяды, пераследвалі «чырвоных» да Куршан. Да сярэдзіны сакавіка немцы ўзялі Куршаны, Шаўлі, Радзівілішкі, Шадаў і Янішкі. 5 сакавіка ўрад Літвы абвясціў мабілізацыю мужчын, якія нарадзіліся з 1887 па 1889 год. Да 3 мая колькасць арміі дасягнула 440 афіцэраў і 10 729 ніжніх чыноў. Але толькі каля паловы з іх былі навучаны і падрыхтаваны да баявых дзеянняў. Уводзілася новая форма. 22 сакавіка Панявежскі добраахвотніцкі полк быў перайменаваны ў Асобны Панявежскі батальён. З 19 па 24 сакавіка РСЧА пакінула Панявеж, а 26 сакавіка горад занялі літоўскія войскі, але 4 красавіка яны зноў яго страцілі.
Першае арганізаванае наступленне літоўскіх войск было праведзена з 3 па 8 красавіка 1919 года. Былі арганізаваны ўдары на Вільню, ад Аліты да Даўг на поўдні і ад Кашадар да Жаслей. Да гэтага часу нямецкія войскі ўжо перасталі ўдзельнічаць у баях. Першапачаткова прасоўванне было паспяховым, але затым чырвонаармейцы здолелі спыніць праціўніка.
У сакавіку 1919 года ў канфлікт уступіла Польшча. Яе армія змагалася як з бальшавікамі, так і з літоўцамі. Польскае наступленне прымусіла літоўцаў перагледзець сваю стратэгію. Начальнік літоўскага штаба С. Жукаўскас спланаваў наступленне ў паўночна-ўсходнім кірунку. Мэтай быў Вілкамір. 3 мая Асобны Панявежскі полк і 18-ы нямецкі добраахвотніцкі полк узялі горад. Нягледзячы на рызыкоўнасць аперацыі, яна апынулася для літоўцаў удалай: у палон былі ўзятыя 500 чырвонаармейцаў. 7 мая Жукаўскас стаў галоўнакамандуючым і пачаў рэарганізацыю арміі.
18 мая літоўцы вярнулі сабе Куркле і Анікшты, з 19 па 23 мая — Панявеж, 2 чэрвеня — Уцяны. Пасля гэтага нямецкія добраахвотнікі перасталі аказваць падтрымку літоўцам, але ім на дапамогу прыйшлі латвійскія партызаны. 12 і 20 чэрвеня Чырвоная армія правяла ўдалыя контратакі, і фронт стабілізаваўся.
У той час, калі на паўночным усходзе Літвы працягваліся баі, адносіны Літвы з Польшчай пачалі зноў пагаршацца, у асноўным з-за тэрытарыяльных спрэчак у раёне Вільні і Віленскага краю, што затым прывяло да польска-літоўскай вайны.
Завяршальныя баі
[правіць | правіць зыходнік]З-за пагрозы для РСЧА новых баёў з палякамі фронт савецка-літоўскага канфлікту заціх больш чым на месяц, і савецкія войскі выкарыстоўвалі гэтае зацішша для рэарганізацыі часцей і іх папаўнення. У гэты час літоўскія войскі мелі два пяхотных палка і пяць асобных батальёнаў, у бальшавікоў было шэсць палкоў і адзін асобны батальён; літоўцы, аб’яднаўшыся з палякамі, запланавалі наступленне на Даўгаўпілс 9 жніўня, але тады так і не адважыліся яго разгарнуць.
Войскі з Укмерге першымі пачалі актыўныя баявыя дзеянні пад Зарасай, захапілі яго 25 жніўня і прайшлі каля 30 км. Войскі з Панявежыса разам з палякамі 26 жніўня пачалі наступаць уздоўж чыгункі да Турманту. Да 31 жніўня на поўдзень ад Даўгавы РСЧА кантралявала толькі Грыву (прыгарад Даўгаўпілса), але затым і яе страціла.
Такім чынам, у верасні на тэрыторыі Літвы часцей РСЧА ўжо не было, іх ад літоўскіх войск аддзяляла Даўгава, баявыя дзеянні РСЧА з Літвой спыніліся.
Амаль праз год пасля заканчэння баявых дзеянняў быў падпісаны мірны дагавор.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ališauskas, Kazys (1953–1966), "Lietuvos kariuomenė (1918–1944)", Lietuvių enciklopedija, vol. XV, Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla, LCC 55020366 (літ.)
- Blaževičius, Kazys (November 24, 2004), "Lietuvos laisvės kovos 1919-1923 metais", XXI amžius, 88 (1291) (літ.)
- Čekutis, Ričardas (January 29, 2007), Laisvės kryžkelės. 1918–1920 m. laisvės kovos, Bernardinai.lt, Праверана 2008-08-25
{{citation}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) (літ.) - Čepėnas, Pranas (1986), Naujųjų laikų Lietuvos istorija, vol. II, Chicago: Dr. Griniaus fondas, ISBN 5-89957-012-1 (літ.)
- Davies, Norman (1998), Europe: A History, HarperPerennial, ISBN 0-06-097468-0
- Davies, Norman (1982), God's Playground: A History of Poland, vol. II, Columbia University Press, ISBN 0-231-05353-3
- Eidintas, Alfonsas (1999), Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918–1940 (Paperback ed.), New York: St. Martin's Press, ISBN 0-312-22458-3
{{citation}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - Jēkabsons, Ēriks (2006), "Lietuvos kariuomenė Ilūkstės apskrityje 1919–1920 metais", Karo archyvas, XXI, ISSN 1392-6489
- Kamuntavičius, Rūstis (2001), Lietuvos istorija 11–12 klasėms, Vilnius: Vaga, ISBN 5-415-01502-7
{{citation}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) (літ.) - Lane, Thomas (2001), Lithuania: Stepping Westward, Routledge, ISBN 0-415-26731-5 (літ.)
- Langstrom, Tarja (2003), Transformation in Russia and International Law, Martinus Nijhoff Publishers, ISBN 90-04-13754-8
- Lesčius, Vytautas (2004), Lietuvos kariuomenė nepriklausomybės kovose 1918–1920 (PDF), Lietuvos kariuomenės istorija, Vilnius: General Jonas Žemaitis Military Academy of Lithuania, ISBN 9955-423-23-4 (літ.)
- Łossowski, Piotr (1966), Stosunki polsko-litewskie w latach 1918–1920, Warsaw: Książka i Wiedza, OCLC 9200888 (польск.)
- MacQueen, Michael (1998), "The Context of Mass Destruction: Agents and Prerequisites of the Holocaust in Lithuania", Holocaust and Genocide Studies, 12 (1), doi:10.1093/hgs/12.1.27
- Raštikis, Stasys (February 1973), "Kovos dėl Lietuvos nepriklausomybės 1918–1919", Aidai, 2, ISSN 0002-208X (літ.)
- Rauch, Georg von (1970), The Baltic States: The Years of Independence, University of California Press, ISBN 0-520-02600-4
- Senn, Alfred Erich (September 1962), "The Formation of the Lithuanian Foreign Office, 1918–1921", Slavic Review, 3 (21), doi:10.2307/3000451, ISSN 0037-6779
- Skirius, Juozas (2002a), "Lietuvos–Rusijos Sovietų Federacinės Socialistinės Respublikos taikos sutartis", Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės, Vilnius: Elektroninės leidybos namai, ISBN 9986-9216-9-4, Архівавана з арыгінала 2008-03-03, Праверана 2008-03-30 Архіўная копія ад 3 сакавіка 2008 на Wayback Machine (літ.)
- Skirius, Juozas (2002b), "Nepriklausomybės kovos 1918–1920 metais", Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės, Vilnius: Elektroninės leidybos namai, ISBN 9986-9216-9-4, Архівавана з арыгінала 2008-03-03, Праверана 2008-08-26 Архіўная копія ад 3 сакавіка 2008 на Wayback Machine (літ.)
- Snyder, Timothy (2004), The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569–1999, Yale University Press, ISBN 0-300-10586-X
- Truska, Liudas (1995), Antanas Drilinga (рэд.), Lietuvos Respublikos prezidentai, Vilnius: Valstybės leidybos centras, ISBN 9986-09-055-5 (літ.)
- White, James D. (1994), "National Communism and World Revolution: The Political Consequences of German Military Withdrawal from the Baltic Area in 1918–19", Europe–Asia Studies, 8 (46), ISSN 0966-8136