Перайсці да зместу

Сяды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяда)
Горад
Сяды
літ.: Seda
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сяды
Горад з
Вышыня цэнтра
129 м
Насельніцтва
  • 869 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-89051
Сяды на карце Літвы
Сяды (Літва)
Сяды

Сяды[2][3], таксама Сяда (літ.: Seda) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вардава. Уваходзіць у Мажэйкаўскі раён Цельшаўскага павета, месціцца за 24 км на паўднёвы ўсход ад Мажэйкаў. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Упершыню Сяды згадваюцца ў XIII стагоддзі. З XV стагоддзя каля Сядаў праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзенне кірмашоў. Паселішча хутка развівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэнне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі магдэбургскае права.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Сяды трапілі ў склад Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1831 года паселішча было канфіскавана ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаннем.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У 1950 годзе Сяды паўторна атрымала гарадскія правы.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Год Колькасць
1897 2 062
1923 1 851
1970 1 812
1979 1 679
2001 1 313 [1]
2002 1 289 [1]
2003 1 291 [1]
Год Колькасць
2004 1 281 [1]
2005 1 272 [1]
2006 1 245 [1]
2007 1 219 [1]
2008 1 207 [1]
2009 1 194 [1]
2010 1 184 [1]
Год Колькасць
2011 1 151 [1]
2012 1 117 [1]
2013 1 089 [1]
2014 1 068 [1]
2015 1 039 [1]
2016 997 [1]
2017 977 [4]
Год Колькасць
2018 963 [5]
2019 935 [6]
2020 901 [6]
2021 903 [1]
2022 889 [6]
2023 869 [1]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 305. — 390 с.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  6. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.