Перайсці да зместу

Даўгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Даўгай)
Горад
Даўгі
літ.: Daugai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 10 км²
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
  • 940 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 315
Паштовыя індэксы
LT-64009
Афіцыйны сайт
Даўгі на карце Літвы
Даўгі (Літва)
Даўгі

Даўгі́[2] або Доўгі[3], таксама Даўгай (літ.: Daugai) — горад у Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы, ля возера Даўгога. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай сянюніі. Размешчаны за 22 км ад Аліты, за 88 км ад Вільні.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасня 1501 года, 14 жніўня 1503 года[4], 4 кастрычніка 1511 года[5]); Давкги (1553 год)[6].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам у хроніцы Тэўтонскага ордэна як паселішча на дарозе з Трокаў у Вільню[7]. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

Герб Даўгога 1792 года

За часамі вялікага князя Вітаўта ў Даўгім збудавалі першы касцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Даўгому магдэбургскае права і герб. У 1793 годзе сойм Рэчы Паспалітай пазбавіў Даўгі правоў горада.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Даўгі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстанні 1863—1864 гадоў.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Даўгі занялі войскі Германскай імперыі.

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Даўгі апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Алітускім раёне Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

У 1956 годзе атрымаў статус горада. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Даўгайскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Сучасны герб зацверджаны 4 жніўня 1998 года.

Год Колькасць
2001 1 461 [1]
2002 1 453 [1]
2003 1 436 [1]
2004 1 412 [1]
2005 1 394 [1]
2006 1 392 [1]
Год Колькасць
2007 1 341 [1]
2008 1 320 [1]
2009 1 279 [1]
2010 1 245 [1]
2011 1 174 [1]
2012 1 134 [1]
Год Колькасць
2013 1 117 [1]
2014 1 093 [1]
2015 1 069 [1]
2016 1 051 [1]
2017 1 024 [8]
2018 992 [9]
Год Колькасць
2019 967 [10]
2020 928 [10]
2021 1 016 [1]
2022 982 [10]
2023 940 [1]

У савецкі час у горадзе дзейнічаў малаказавод, было развіта рыбалоўства[11].

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 219. Сустракаецца таксама назва Доўгая.
  4. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 617, 668.
  5. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 201.
  6. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  7. «Геральдыкум». Даўгайскае староства
  8. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  9. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  10. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  11. ВСЭ