Святавіт
Выгляд
Святавіт на Вікісховішчы |
Святаві́т, Свентаві́т, ці Светаві́т — язычніцкае божаства ў заходне-славянскай міфалогіі. Ушаноўваўся таксама як бог вайны і дастатку.
Увасабляўся ў выглядзе чатырохгаловага ці чатырохтварага ідала. Атрыбуты Святавіта — белы конь, меч і коп'і.
У горадзе Арконе на востраве Ругене (цяпер Германія) знаходзіўся культавы цэнтр Святавіта — чатырохслуповы храм-свяцілішча (разбураны ў 1168 годзе).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Святавіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 273—274. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). С. .