Сен-Мартэн (Францыя)
| |||||
Дзяржаўны гімн Сен-Мартэна | |||||
Дата незалежнасці | няма | ||||
Афіцыйныя мовы | Французская | ||||
Сталіца | Марыго | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Марыго | ||||
Форма кіравання | Заморская супольнасць Францыі | ||||
Прэзідэнт Прэфект Старшыня тэрытарыяльнай асамблеі |
Эмануэль Макрон Джэк Сімонес Франц Гумб | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
Плошча • Усяго |
53,2 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
36 824[1] чал. 692,18 чал./км² | ||||
Валюта | Еўра | ||||
Інтэрнэт-дамены | .mf, .sx | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MF | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MAF | ||||
Тэлефонны код | +590 | ||||
Часавыя паясы | UTC-4 |
Сен-Мартэн (фр.: Collectivité de Saint-Martin) — заморская супольнасць Францыі, якая займальнае паўночную частку вострава Святога Марціна і шэраг прылеглых астравоў, утворана 22 лютага 2007 года. Раней яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад заморскага дэпартамента Францыі Гвадэлупа.
Валюта — Еўра. Дамен — .mf
Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2009 годзе — 36 824 чалавек. Сталіца — Марыго (5,7 тыс.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў размешчаны ў паўночнай частцы Наветраных астравоў, у 8 км на поўдзень ад вострава Ангілья, які належыць Вялікабрытаніі.
Сен-Мартэн складзены вулканічнымі пародамі, пагорысты, найвышэйшы пункт — 424 м. Востраў знаходзіцца ў раёне павышанай сейсмічнай актыўнасці.
Клімат — трапічны, пасатны. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 °C. Ападкаў — каля 900 мм у год. Крыніц прэснай вады няма. Першасная натуральная расліннасць амаль цалкам знішчана людзьмі. Сен-Мартэн мяжуе на поўдні з Сінт-Мартэнам, на захадзе і паўночным захадзе — па моры мяжуе з Ангільяй, на ўсходзе — марская мяжа з Сен-Бартэльмі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1493 годзе, аднак іспанцы не сталі яго асвойваць.
У 1631 годзе галандцы высадзіліся на востраве і сталі вырабляць запасы солі на ім. У 1633 годзе Іспанія заявіла пра свае прэтэнзіі на гэты востраў, аднак затым саступіла яго Нідэрландам і Францыі, якія падзялілі Сен-Мартэн у 1648 годзе. Францыя стала валодаць паўночнай часткай вострава, уключыўшы затым гэту тэрыторыю ў склад калоніі Гвадэлупа.
У XVIII стагоддзі на востраве сталі ствараць плантацыі цукровага трыснягу, для працы на іх завозіліся негры-рабыні з Афрыкі. Рабства было адменена французскімі ўладамі толькі ў 1848 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва — 36 824 чалавек (перапіс 2009 года).
Этна-расавы склад: крэолы (мулаты), негры, гвадэлупскія метысы (франка-індыйскага паходжання), белыя, індыйцы.
Мовы: французская (афіцыйная), шмат хто таксама валодае англійскай, галандскай, патуа (крэольская на аснове французскай), іспанскай, папіямента (крэольская на аснове галандскай).
Рэлігіі: галоўным чынам каталікі, а таксама сведкі Іеговы, пратэстанты, індуісты.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гаспадарчая дзейнасць канцэнтруецца на абслугоўванні турыстаў.
Сельская гаспадарка не развіта з-за адсутнасці крыніц прэснай вады, у невялікіх маштабах вядзецца рыбалоўства.
Практычна ўвесь харч, а таксама прамысловыя тавары і паліва — імпартуюцца.