Скуола Сан-Марка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Скуола Сан-Марка
45°26′23″ пн. ш. 12°20′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура і Ранняе Адраджэнне
Архітэктар П'етра Ламбарда, Giovanni Buora[d] і Mauro Codussi[d]
Дата заснавання 1437
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партал Скуола Сан-Марка

Скуола Сан-Марка (італ.: Scuola Grande di San Marco) — заснавана ў 1260 годзе і належыць да адной з шасці венецыянскіх вялікіх скуол. Размешчана ў на плошчы Санці-Джавані э Паала ў Венецыі, Італія.

У Скуола Сан-Марка размяшчаліся бальніца, прытулак і навучальныя памяшкання. Пасля пажару 1485 быў пабудаваны сучасны будынак па праекце архітэктараў Туліа Ламбарда і М. Кадусі.

Фасад будынка ўяўляе сабой добра захаваны ўзор архітэктуры эпохі Адраджэння. Статуі выкананы Барталамеа Бонам і Туліа Ламбарда. Размешчаная на першым паверсе Зала Капітула мае драўляную столь XVI стагоддзя і алтар, выкананы ў стылі Сансавіна. У прыёмнай зале майстры П'етра і Б'яджа Фаэнца ўпрыгожылі столь блакітам і золатам. У гэтай жа зале размешчана Медыцынская бібліятэка.

На верхнім паверсе першапачаткова знаходзіліся цыклы «Гісторый Святога Марка», напісаныя Карпача, Беліні і Тынтарэта, якія затым былі часткова перамешчаныя ў Галерэю Акадэміі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 1 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2.
  • Guida d'Italia – Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.
  • Terisio Pignatti (a cura di). Le scuole di Venezia. Milano, Electa, 1981.
  • AA.VV. a cura di Nelli-Elena Vanzan Marchini. La scuola grande di San Marco - I saperi e l'arte. Edizioni Canova - Treviso, 2011.
  • Giovanna Nepi Sciré. Gallerie dell'Accademia - I teleri della Sala dell' Albergo nella scuola di San Marco. Electa, 1994

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]