Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Панятоўскі
Stanisław Poniatowski
С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст.
С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст.
Герб «Цёлак»
Герб «Цёлак»
ваявода мазавецкі[d]
1731 — 1752
кашталян кракаўскі[d]
1752 — 1762
Папярэднік Юзаф Патоцкі
Пераемнік Ян Клеменс Браніцкі
падскарбі вялікі літоўскі
снежань 1722 — 15 снежня 1731
Папярэднік Міхал Казімір Коцел
Пераемнік Ян Міхал Салагуб
падстолі вялікі літоўскі
7 снежня 1722 — снежань 1722
Папярэднік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пераемнік Казімір Марцыян Агінскі[d]
староста пшамыскі[d]
староста люблінскі[d]
староста стрыйскі[d]
староста ратненскі[d]
староста рыцкі[d]
староста мастоўскі[d]

Нараджэнне 15 верасня 1676(1676-09-15)[1][2][…]
Смерць 29 жніўня 1762(1762-08-29)[2] (85 гадоў)
Месца пахавання
Род Панятоўскія
Бацька Францішак Панятоўскі
Маці Алена з Невяроўскіх[d]
Жонка Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх
Канстанцыя з Чартарыйскіх
Дзеці Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Казімеж Панятоўскі[d][3], Аляксандр Панятоўскі[d], Людвіка Марыя з Панятоўскіх[d], Ізабела з Панятоўскіх, Анджэй Панятоўскі[d], Міхал Ежы Панятоўскі[d][3] і Францішак Панятоўскі[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік, палітык
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Панятоўскі (16 верасня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (17221731), ваявода мазавецкі (17311752), кашталян кракаўскі1752); генерал літоўскай артылерыі (17071709) і кавалерыі шведскага войска, генерал-лейтэнант польскага войска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Францішка, лоўчага падляшскага, і Алены з Невяроўскіх.

Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад кіраўніцтвам прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам з імі перайшоў у часе Паўночнай вайны (17001721) на бок караля Швецыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сіл Аўгуста Моцнага і расійскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыццё Карлу XII.

У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касцёл і палац — рэзідэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Яго сыны на сойме 1764 атрымалі княжацкі тытул.

Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:

Зноскі

  1. Stanislaw Poniatowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Stanisław Poniatowski h. Ciołek // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]