Перайсці да зместу

Суботніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суботніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Суботнікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 301
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1595
Код аўтам. нумароў 4

Субо́тніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Суботнікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жамласлаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з Геранёнскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бычкі, Ёдзенцы, Квяткоўцы, Кудэйшы, Лынтупы I, Лынтупы II, Петрыманы, Рудэўшчына і Слесары)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1928 чалавек[2], з іх 79,8 % — беларусы, 17,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1301 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.