Сцяг Іарданіі
Выгляд
Сцяг Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства | |
---|---|
Зацверджаны | 16 красавіка 1928 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Іарданіі заснаваны на сцягу арабскага супраціўлення супраць Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны.
Ён складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: зверху чорная, пасярэдзіне белая, унізе зялёная. Па-над імі на левым краі знаходзіцца чырвоны трохвугольнік, у якім намалявана белая сяміканцовая зорка. Гарызантальныя колеры іарданскага сцяга ўяўляюць каліфаты Абасідаў, Амейядаў і Фацімідаў. Чырвоны трохвугольнік увасабляе кіруючую дынастыю Хашымітаў, а таксама арабскае супраціўленне. У сяміканцовай зоркі падвойнае значэнне: яна сімвалізуе першую суру Карана, а таксама адзінства арабскіх кланаў.
Сцяг Іарданіі быў афіцыйна ўведзены ва ўжыванне 16 красавіка 1928 года.
-
Каралеўскі штандар