Сцяг Новасібірскай вобласці
Сцяг Новасібірскай вобласці з’яўляецца сімвалам Новасібірскай вобласці. Прыняты 25 ліпеня 2003 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Новасібірскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, на якім намаляваныя пяць рознавялікіх палосаў чырвонага, белага, сіняга, белага, зялёнага колераў (ад флагштока (дрэўка) на пярэднім і адваротным баках, або злева направа, калі сцяг размяшчаецца ў разгорнутым выглядзе).
Паміж чырвонай і зялёнай палосамі намаляваныя два чорных собаля, якія трымаюць жоўты каравай з сальніцай. Пад імі белыя і сінюю паласы перасякае гарызантальны вузкі пояс, чорны на белых палосах і белы на сіняй. Суадносіны шырыні палосаў да даўжыні сцяга складае адпаведна 5:3:2:3:5. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні — 2:3. Суадносіны шырыні пояса да шырыні сцяга складае 1:80