Перайсці да зместу

Сячонка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сячонка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 36 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862071
Сячонка на карце Беларусі ±
Сячонка (Беларусь)
Сячонка
Сячонка (Віцебская вобласць)
Сячонка

Сячо́нка[1], таксама Сечанка[2] (трансліт.: Siačonka, руск.: Сечёнка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Гарадок — Мяжа, якая праходзіць праз вёску.

У пачатку 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уладанне памешчыкаў Глінскіх, потым да 1838 года Савельевых, у складзе маёнтка Вярэчча, фальварак. За даўгі перад Маскоўскім апякунскім саветам забрана ў казну. У 1847 годзе працавала карчма. З 1866 года ў Гарадоцкім павеце, у Вярэцкай воласці. У 1896 годзе адкрыта школа граматы (8 вучняў). У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Вярэцкай воласці і сельскім таварыстве, адносілася да Вярэцкага праваслаўнага прыхода. У 1920 годзе ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мяжанскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе ў вёсцы працавалі 2 сталярні, кузьня, цагельня, шавецкая і 2 кравецкія майстэрні.

  • 7 двароў, 74 рэвізскія душы (1847)
  • 24 двары, 135 жыхароў (1903)
  • 16 двароў, 83 жыхары (1920)
  • 30 двароў, 111 жыхароў (1926)
  • 84 жыхары (1959)
  • 87 жыхароў (1970)
  • 24 гаспадаркі, 46 жыхароў (2000)
  • 17 гаспадарак, 28 жыхароў (2018)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе ўчастак Гарадоцкага раёна электрычных сетак, магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.