Таджыкская мова
Таджыкская мова | |
---|---|
Саманазва | Тоҷикӣ (تاجیکی) [tɔːdʒɪˈki] |
Краіны |
Таджыкістан Афганістан Узбекістан Кыргызстан Дыяспара: Казахстан Расія |
Афіцыйны статус | Таджыкістан |
Агульная колькасць носьбітаў | больш 40 млн чал. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | кірыліца (Таджыкская пісьменнасць) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | тад 640 |
ISO 639-1 | tg |
ISO 639-2 | tgk |
ISO 639-3 | tgk |
WALS | taj |
Ethnologue | tgk |
IETF | tg |
Glottolog | taji1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Таджыкская мова (тадж.: забо́ни тоҷикӣ́ [za’bɔːni tɔːd͡ʒi’ki], таксама форси́и тоҷикӣ́ [fɔːr’siji tɔːd͡ʒi’ki] «таджыкская фарсі») — мова таджыкаў рэспублік Сярэдняй Азіі, дзяржаўная мова Таджыкістана.
Належыць да іранскай галіны інда-іранскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Разам з матэрыяльна блізкім літаратурным ідыёмам таджыкаў Афганістана, які афіцыйна завецца мовай дары, уваходзіць ва ўсходнюю зону новаперсідскага дыялектнага кантынууму і можа разглядацца як паўночна-усходні варыянт персідскай мовы. Паразуменне паміж носьбітамі таджыкскай і персамоўнымі жыхарамі Ірана магчыма да гэтага часу.
Распаўсюджана на асноўнай тэрыторыі Таджыкістана, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці да Ванцкага раёна, анклавамі ў некаторых раёнах Узбекістана (перш за ўсё ў Самаркандзе і Бухары) і поўдня Кіргызстана. «Таджыкі», якія пражываюць у паўднёва-заходняй частцы Сіньцзян-уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая, на самай справе з'яўляюцца прадстаўнікамі памірскіх народаў, гавораць на ваханскай і сарыкольскай мовах памірскай групы іранскіх моў і таджыкскай мовы звычайна не ведаюць.
Разыходжанні з заходнім (іранскім) варыянтам персідскай мовы фіксуюцца прыкладна ў XV ст. Літаратурная таджыкская мова значна адрозніваецца ад персідскай мовы фанетычна, а ўвядзенне ў 1939 годзе алфавіту на аснове кірыліцы яшчэ больш замацавала гэтыя адрозненні. Таджыкская мова параўнальна з персідскай адрозніваецца большай архаічнасцю лексікі і асобнымі фанетычнымі з'явы, крыху лепш захоўваючы спадчыну класічнага перыяду (IX-XV стст.) З іншага боку, яна падвергнулася значнаму лексічнаму і граматычнаму ўплыву (перш за ўсё ўзбекскай), а з XX ст. яшчэ і рускай моў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Perry J. TAJIK i. THE ETHNONYM: ORIGINS AND APPLICATION
- Perry J. TAJIK ii. TAJIK PERSIAN
- Bahriddin A., Okawa A. TAJIK iii. COLLOQUIAL TAJIKI IN COMPARISON WITH PERSIAN OF IRAN
- Perry J. A Tajik Persian Reference Grammar. Leiden-Boston. 2005
- Bergne P. The Birth of Tajikistan. National Identity and the Origins of the Repulic. NY. 2007
- Таджы́кская мо́ва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таджи́кский язы́к / Керимова А. А. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 198. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]