Урыцкі сельсавет
Урыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Урыцкае |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 5 491 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Уры́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Урыцкае.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Заліпскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабеліцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца, пасёлкі Аляксандраўка і Аляксееўка)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5006 чалавек[3], з іх 88,6 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 2,2 % — украінцы, 0,3 % — цыганы[4]; паводле перапісу 2019 года — 5491 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.