Перайсці да зместу

Усевалад Яраславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Яраславіч
Князь пераяслаўскі
1054 — 1073
Князь чарнігаўскі
1073 — 1078
Папярэднік Святаслаў Яраславіч
Пераемнік Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Сцяг Вялікі князь кіеўскі
1076 — 1077
Папярэднік Святаслаў Яраславіч
Пераемнік Ізяслаў Яраславіч
1078 — 1093
Папярэднік Ізяслаў Яраславіч
Пераемнік Святаполк Ізяславіч

Нараджэнне 1030(1030)
Смерць 13 красавіка 1093(1093-04-13)
Вышгарад
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Уладзіміравіч Мудры
Маці Інгегерда
Жонка 1) Манамахіня 2) палавецкая князёўна (?)
Дзеці

ад 1-га шлюбу: Уладзімір Манамах, Ганна;

ад 2-га шлюбу: Расціслаў, Еўпраксія, Кацярына, Марыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усевалад Яраславіч (у хрышчэнні Андрэй; 103013 красавіка 1093) — князь тураўскі, вялікі князь кіеўскі (1077, 1078—93).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Сын Яраслава Мудрага, бацька Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) ад старэйшых братоў Ізяслава і Святаслава атрымаў Пераяслаўскае княства, Верхняе Паволжа, Растова-Суздальскую і Белазёрскую землі, у 1060 годзе — частку Смаленскага княства. У 1060 годзе ў паходзе трох Яраславічаў на торкаў прымаў удзел і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. У 1066 годзе ў адказ на разгром Усяславам Ноўгарада Яраславічы арганізавалі сумесны паход на Полацкую зямлю, разбілі Усяслава ў Нямігскай бітве (1067), захапілі Менск. У 1073 годзе саюз Яраславічаў распаўся, Усевалад Яраславіч дапамог Святаславу выгааць з Кіева Ізяслава і замяніў свае ўладанні на Чарнігаўскае княства і Тураўскае княства. Пасля смерці Святаслава 1 студзеня 1077 года стаў вялікім князем кіеўскім, але хутка быў вымушаны на год саступіць трон Ізяславу. Пасля таго, як другі раз стаў вялікім князем (1078), частку сваіх уладанняў раздаў сваякам; Тураўская зямля адышла Яраполку Ізяславічу (паводле «Аповесці мінулых гадоў») або Давыду Ігаравічу (паводле В. Тацішчава).

Адзін з найбольш адукаваных князёў, ведаў 5 моў. Разам з братамі склаў т.зв. «Праўду Яраславічаў» (гл. «Руская праўда»).

Зноскі