Бітва на Нямізе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нямігская бітва)
Бітва на Нямізе
Мініятура з Радзівілаўскага летапісу
Дата 3 сакавіка 1067
Месца Няміга, Полацкае княства
Вынік Перамога Яраславічаў
Праціўнікі
Полацкае княства Кіеўскае княства
Пераяслаўскае княства
Чарнігаўскае княства
Камандуючыя
Усяслаў Чарадзей Ізяслаў Яраславіч
Святаслаў Яраславіч
Усевалад Яраславіч

Бітва на Нямізе (3 сакавіка 1067) — бітва перыяду феадальнай раздробненасці Русі, адбылася на рацэ Нямізе паміж войскамі Яраславічаў — Ізяслава Кіеўскага, Святаслава Чарнігаўскага і Усевалада Пераяслаўскага, і войскам Усяслава Полацкага, які быў разбіты.

Гісторыя канфлікта[правіць | правіць зыходнік]

Усяслаў — сын Брачыслава, ад пачатку свайго ўладарства трымаўся палітыкі бацькі, быў у саюзе з Кіевам — у 1060 годзе ўдзельнічаў у пераможным агульнарускім паходзе супраць торкаў. Але зімой 10651066 гадоў, з невядомых дакладна прычын, напаў і трымаў у аблозе Пскоў, разбіў наўгародскага князя Мсціслава Ізяславіча, які ішоў на дапамогу Пскову і разрабаваў Ноўгарад. Яраславічы — Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі, у адказ зімой 1067 пайшлі супраць Усяслава, узялі, спалілі і разрабавалі Менск. Усяслаў, магчыма, выйшаў на дапамогу Менску і не паспеў.

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Войскі сайшліся на берагах ракі Нямігі і, паводле В. М. Тацішчава, 7 дзён стаялі адно супраць другога ў глыбокім снезе. Нарэшце, Усяслаў першы пайшоў супраць Яраславічаў і шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў. Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разбіты Яраславічамі і збег да Полацка. Бітва, апісаная ў Слове пра паход Ігаравы, з'яўляецца адной з буйнейшых і крывавых міжусобных бітваў Русі.

«На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцѣ животъ кладутъ, вѣютъ душу отъ тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ.»[1]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь (2002)

Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разбіты і збег у Полацак, болей нічога не паведамляецца. Паводле В. М. Тацішчава, Яраславічы не пераследвалі Усяслава, а занялі паўднёвую частку Полацкай зямлі, чым прымусілі полацкага князя прасіць міру. Паводле кіеўскага летапісца, не Усяслаў прасіў міру, а Яраславічы праз 4 месяцы пасля бітвы паклікалі яго на перамовы і цалавалі крыж у яго бяспецы, але парушылі сваё абяцанне — схапілі разам з двума сынамі адвезлі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў земляную турму.

Зноскі