ФК Тарына
Тарына | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Torino Football Club SpA | |||
Заснаваны | 1906 | |||
Горад | Турын, Італія | |||
Стадыён |
Стадыа Алімпіка Умяшчальнасць: 27 958 |
|||
Уладальнік | Урбана Кайра[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 10 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Тарына» (італ.: Torino) — італьянскі футбольны клуб з горада Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб правёў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне італьянскага футбола. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца бардовы і белы.
Апошняе чэмпіёнства клуба датавана сезонам 1975/76. Найвышэйшым поспехам клуба на еўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЕФА сезона 1991/92. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых паспяховых клубаў у італьянскім футболе ў плане перамог у чэмпіянаце. У 2005 годзе клуб быў перазаснаваны.
З сезона 2012/13 клуб гуляе ў Серыі A.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны клуб «Тарына» быў заснаваны 3 снежня 1906 года пасля сустрэчы ў бвеласіпедным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі ігракамі клуба адразу сталі некалькі ігракоў «Ювентуса» на чале з Альфрэда Дзікам, які пакінуў «Ювентус» пасля таго, як клуб выказаў жаданне з’ехаць з Турына[1]. Акрамя Альфрэда Дзіка, іншымі заснавальнікамі клуба з’яўляюцца швейцарскі бізнесмен Ганс Шонбрад, які стаў першым старшынёй, і Віторыа Поца, які пазней стаў галоўным трэнерам зборнай Італіі[2]. Першай пляцоўкай клуба стаў стадыён Веладрома Умберта I. Клуб папоўнілі такасама некаторыя ігракі з іншых клубаў, у тым ліку з клуба «Тарэнезэ», які стаў у выніку быў распушчаны[3]. Той факт, што раскол у «Ювентусе» і стварэнне «Тарына» не былі сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяння, якое стала вядома як Дэрбі дэла Моле[4].
«Тарына» прыняў удзел у першым у свеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паражэнне ў фінале ад швейцарскага клуба «Сервет» з лікам 3:1[5]. У 1909 годзе клуб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клуба быў складзены не толькі са сваіх ігракоў, але і з ігракоў свайго суперніка «Ювентуса», але клуб не здолеў дайсці да фіналу[6].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «La Storia della Juventus — 1905» Архівавана 28 верасня 2007.. JuventusStory.it.
- ↑ «Calcio» (PDF). Comune Torino.
- ↑ «Edoardo Bosio and Football in Turin». Life in Italy.
- ↑ «Football Derby matches in Italy». FootballDerbies.com.
- ↑ «Torneo Internazionale Stampa Sportiva 1908 (Torino)». RSSSF.
- ↑ «Sir Thomas Lipton Trophy (Torino)». RSSSF.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт клуба (італ.)
- Канал «Тарына» на YouTube