Фрэдэрык Грант Бантынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэдэрык Грант Бантынг
англ.: Frederick Grant Banting
Дата нараджэння 14 лістапада 1891(1891-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1941(1941-02-21)[3][4][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Marion Robertson[d] і Henrietta Banting[d]
Род дзейнасці урач, фармаколаг, даследчык
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэдэрык Грант Бантынг (англ.: Frederick Grant Banting; 14 лістапада 1891, Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — 21 лютага 1941, Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923, разам з Дж. Маклеадам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.

Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста[en] ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.

Фрэдэрык Бантынг памёр ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.

У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаюць на дзень яго нараджэння — 14 лістапада.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]