Перайсці да зместу

Хуана I Вар’ятка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуана I Вар'ятка
Juana La Loca
Сцяг каралева Кастыліі і Леона
1504 — 1555
Папярэднік Ізабела
Пераемнік Карл V

Нараджэнне 6 лістапада 1479[1][2][…]
Смерць 12 красавіка 1555[1][2][…] (75 гадоў)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Фердынанд II[4]
Маці Ізабела I[4]
Муж Філіп I Прыгожы[4][5]
Дзеці Элеанора Аўстрыйская[4], Карл V Габсбург[4], Ізабела Габсбургская, Фердынанд I Габсбург[4], Марыя Аўстрыйская, Кацярына Аўстрыйская і Rietje Koane[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуана I (ісп.: Juana I de Castilla; 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555), якую празвалі Хуана Вар’ятка (ісп.: Juana La Loca) была каралевай Кастыліі і Леона і маці імператара Карла V. Хуана была другой дачкой Фердынанда II, караля Арагона і Ізабелы I, каралевы Кастыліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1496 годзе Хуана была выдадзеная замуж за Філіпа Прыгожага, герцага Бургундскага і сына імператара Максіміліяна I. На працягу 1498—1507 гг яна нарадзіла 6 дзяцей — два імператары і чатыры каралевы. Самым вядомым з іх, напэўна, стаў Карл V, імператар Свяшчыннай Рымскай Імперыі

Па смерці яе брата і старэйшай сястры кастыльскія картэсы вызналі Хуану за законную спадкаемцу кароны ў 1502 годзе. Яе сын, будучы імператар Карл быў вызнаны за яе спадкаемцу, а яе муж за караля-кансорта. Яна атрымала тытул прынцэсы Астурыйскай — традыцыйны тытул спадкаемцаў Кастыльскага каралеўства.

Хуана стала каралевай ў 1504 годзе. Нягледзячы на шматлікія спробы ўтрымаць уладу, бацька Хуаны, кароль Арагона Фердынанд II быў пазбаўлены тытула караля Кастыліі на карысць мужа Хуаны, які стаў каралём Філіпам I пры поўнай падтрымцы шляхты і сваёй жонкі. 20 чэрвеня 1506 года Філіп і Фердынанд падпісалі дамову, паводле якой Фердынанд меў вярнуцца да Арагону і не ўмешвацца ва унутраныя справы Кастыліі. Адначасова Фердынанд і Філіп вызнавалі, што Хуана нездаровая псіхічна, а таму недзеяздольнай у справе кіравання краінай. Уся паўната ўлады пераходзіла да Філіпа. Аднак у той жа самы дзень Фердынанд адмовіўся ад дамовы, якую падпісаў з Філіпам, і заявіў, што ніхто не можа пазбавіць каралявання яго дачку, як законную спадкаемцу кастыльскай кароны, такім чынам пакідаючы за сабой права ўмешвацца ў палітыку суседняга каралеўства.

Пасля нечаканай смерці свайго мужа 25 верасня 1506 года, Хуана паспрабавала замацаваць уладу ў сваіх руках, але пацярпела няўдачу сутыкнуўшыся з чуткамі пра сваё псіхічнае здароўе, апазіцыі часткі шляхецтва, якое хацела ўстанаўлення рэгенцтва Фердынанда ды палітычнымі манеўрамі самога бацькі каралевы.

У выніку, астатняе жыццё Хуана правяла ў сапраўднай вязніцы у замку Тардэсійяс паблізу Вальядаліда. Яна ніколі не мела аніякай ролі ў жыцці свайго каралеўства. Але яна мела вялікую славу з-за кахання да свайго мужа Філіпа Бургундскага, цела якога, яна трымала побач з сабой праз гады пасля яго смерці.

Большасць гісторыкаў лічаць, што Хуана хварэла на шызафрэнію. Яна намінальна заставалася каралевай Кастыліі ўсё сваё жыццё, такім чынам прадстаўляючы легітымнасць улады свайго бацькі, а пасля і свайго сына.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Johanna van Castilie — 2009.
  2. а б в г Juana I. La Loca // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://capillarealgranada.com/los-reyes-fundadores/ Праверана 22 мая 2020.
  4. а б в г д е Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]