Цмен
Цмен | |||||||||||||||||
Helichrysum sanguineum | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Helichrysum | |||||||||||||||||
|
Цмен[3][4][5] (Helichrysum, ад грэч. helisso — «круціцца» і грэч. chrysos — «золата») — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які змяшчае каля 500 відаў. Тыпавы від — Helichrysum orientale.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і кусты, вышынёй 60—90 см. У некаторых відаў уся раліна з белым або шэрым апушэннем[4]. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Кветкі ў кошыках, сабраных у шчытападобныя суквецці, зрэдку адзіночныя. Краявыя кветкі кошыкаў песцікавыя, з ніткападобна-трубчастым вяночкам, размешаныя ў адзін рад, часам адсутнічаюць. Сярэдзінныя кветкі кошыкаў двухполыя, з пяцізубчастым вяночкам. Плод — сямянка з чубком.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў Афрыцы (244 віды ў Паўднёвай Афрыцы), на Мадагаскары, у Аўстраліі і Еўразіі. Ва Украіне 5 відаў, з іх самы распаўсюджаны цмен прыкветнікавы (Helichrysum bracteatum), з буйнымі белымі, жоўтымі, аранжавымі, цёмна-чырвонымі суквеццямі, вырошчваюць як дэкаратыўны адналетнік Цмен пясчаны (Helichrysum arenarium).
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расце паўсюдна на сухіх пясчаных глебах, адкрытых схілах, у разрэджаных хваёвых лясах.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Кветкі ўтрымліваюць сляды эфірнага алею, горычы, флаваноіды, дубільныя рэчывы, вітаміны C і D, арганічныя кіслоты і смолы, воск, вугляводы, тлушчы, гліказіды, караціноіды, слізі, стэрыны, солі натрыю, калію, кальцыю, жалеза і марганцу, фарбавальныя і іншыя рэчывы.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, дэкаратыўныя, інсектыцыдныя, фарбавальныя і таніданосныя расліны[4].
Ужываецца ў медыцыне пры хранічных захворваннях печані, жоўцевага пузыраі і жоўцевых шляхоў — як жоўцегонны сродак у выглядзе адвару, настою, экстракту вадкага і сухога, таблетак фламіна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Цмін / Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якаўлева Г. М. Цмен // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 277—278.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цмин — род Helichrysum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Цмін / Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
- Genus: Helichrysum Mill. (англ.)
- Helichrysum (англ.) // The Plant List